Дырэктар Асіповіцкага філіяла Аўтапарк № 19 ААТ “Магілёўаблаўтатранс” Юрый Начына

Дырэктар Асіповіцкага філіяла  Аўтапарк № 19 ААТ “Магілёўаблаўтатранс” Юрый Начына

Нарадзіўся ў 1989 годзе ў Асіповічах. Выпускнік сярэдняй школы № 2. У 2008-2011 гг. вучыўся ў Клічаўскім аграрна-тэхнічным каледжы. Па размеркаванні патрапіў у ААТ “Аграпрамтэхзабеспячэнне”, пасля перавёўся ў фермерскую гаспадарку “АграАўтаНова”. У 2016 годзе скончыў Беларускі дзяржаўны аграрны тэхнічны ўніверсітэт.

У аўтапарку, куды быў прыняты вадзіцелем аўтобуса, пачаў працаваць са жніўня 2012 года. Пасля пяць гадоў быў механікам па кантролі тэхнічнага стану механічных транспартных сродкаў, а ў 2018 годзе займаў пасаду намесніка дырэктара-галоўнага інжынера. Дырэктарам філіяла назначаны 26 верасня.

— Асаблівая ўвага зараз накіравана на эфектыўнае выкарыстанне грузавога транспарту, які з’яўляецца для прадпрыемства крыніцай даходу, — расказвае Юрый Ігаравіч. — Пры дапамозе генеральнага дырэктара “Магілёў-аблаўтатранса” Дзмітрыя Зубрыновіча будзем набываць новыя адзінкі грузавых машын, каб забяспечыць бесперабойную работу ў гэтым напрамку. Пакуль задзейнічаны чатыры машыны: адна дастаўляе грузы ў Расійскую Федэрацыю, дзве перавозяць з кар’ера ля вёскі Казулічы Кіраўскага раёна гравій і друз, а адна накіравана на дапамогу аграрыям дзяржаўнага прад-прыемства “Вязаўніца-Агра”. У перспектыве стварэнне аўтамабільнай калоны ці брыгады, таму што сярод заказчыкаў паслуг перавозкі такія буйныя прадпрыемствы, як УКП ЖКГ, ДРБУ №199, таварыства з абмежаванай адказнасцю “БНБК-Агра”, будаўнічыя арганізацыі Бабруйска. Яшчэ адзін напрамак развіцця — турыстычныя паездкі і прадастаўленне транспарту для па-трэб насельніцтва і юрыдычных асоб. Што тычыцца пасажыраперавозак, то і тут будуць пазітыўныя змены. Учора на баланс паступіў новы аўтобус МАЗ-206, які плануецца выкарыстоўваць і на гарадскіх, і на прыгарадных маршрутах. Яшчэ адзін аўтобус плануем атрымаць у канцы снежня.

Адпачываць Юрый Ігаравіч любіць з вудай на беразе рэчкі ці шчыруючы на прысядзібным участку, аднак, як адзначае дырэктар аўтапарка № 19, час для гэтага знаходзіцца рэдка.

Последние новости

Общество

“Аўталаўка — гэта свята!” — так лічаць жыхары малых населеных пунктаў Асіповіцкага раёна

4 июля 2025
Читать новость
Общество

Международный молодежный патриотический проект “Дорогами Памяти и Славы” в Осиповичах

4 июля 2025
Читать новость
Год благоустройства

У абласным этапе рэспубліканскага агляду-конкурсу на лепшае добраўпарадкаванне паверхневага воднага аб’екта асіповіцкі гарадскі пляж заняў першае месца

4 июля 2025
Читать новость
Общество

Прямая линия с первым заместителем председателя Осиповичского райисполкома

4 июля 2025
Читать новость
Общество

Гороскоп на 4 июля для всех знаков зодиака

4 июля 2025
Читать новость
Общество

Программа мероприятий республиканского праздника “Купалье” (“Александрия собирает друзей”). Агрогородок Александрия Шкловского района Могилёвской области

3 июля 2025
Читать новость

Рекомендуем