Знакі, якія ўмеюць гаварыць

Знакі, якія ўмеюць гаварыць

У раённым гісторыка-краязнаўчым музеі адкрылася выстава значкоў “Сімвалы мінулай эпохі”

Дэманструецца частка калекцыі Юрыя Абмоіна — каля трох тысяч экзэмпляраў.

Фалерыстыкай, ці зборам значкоў і ўзнагарод, калекцыянер займаецца ўжо шосты дзясятак гадоў. Гэта адно са шматлікіх захапленняў вядомага асіповіцкага краязнаўцы. Прадстаўленыя для экспанавання значкі адлюстроўваюць інтарэс Юрыя Міхайлавіча да спорту. Гэта знакі, прысвечаныя ўніверсіядам і спартакіядам народаў СССР, разрадныя і ўзнагародавыя за прафесійныя дасягненні, масавыя сувенірныя. А яшчэ знакі навучальных устаноў, юбілейныя знакі воінскіх часцей, камсамольскай тэматыкі.

Асобны раздзел асвятляе Алімпіяду-80, пра якую калекцыянер расказаў з асобым піетэтам, бо што такое алімпійская Масква, даведаўся асабіста. У студэнцкія гады Юрый з таварышам пабывалі на алімпіядзе, прыхапіўшы з сабой невялічкі тэлевізар, так што ўражанні ад галоўнай спартыйнай падзеі чатырохгоддзя ў хлопцаў былі найбольш поўнымі. Шмат цікавых знаёмстваў адбылося тады, пазнаёміўся з некаторымі славутымі спартсменамі. І як вынік — цэлая падборка знакаў, некаторыя з якіх атрымаў асабіста ад выбітных атлетаў.

На ўрачыстым адкрыцці прысутнічалі землякі, якія неабыякавыя да гісторыі роднага краю і шмат робяць для яе захавання і папулярызацыі. Трэба адзначыць, што на музейныя мерапрыемствы пастаянныя наведвальнікі звычайна прыходзяць не з пустымі рукамі. Фонды ўстановы атрымалі чарговае папаўненне: бязмен і бухгалтарскія лічыльнікі.

Выстава будзе працаваць па 29 кастрычніка. У памяць аб ёй госці могуць зрабіць здымкі ў фотазоне, інтэр’ер якой уяўляе рабочы кабінет сур’ёзнага калекцыянера.

 

Последние новости

Общество

Гороскоп на 24 апреля для всех знаков Зодиака

24 апреля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 23 апреля для всех знаков Зодиака

23 апреля 2026
Читать новость
Культура

Что посмотреть на неделе в Осиповичах? Афиша кинотеатра «Родина»

22 апреля 2026
Читать новость
Власть

Филигранная точность на скорости 200 км/ч. Лукашенко показали возможности дронов и их операторов

22 апреля 2026
Читать новость
Власть

Лукашенко поручил ужесточить подготовку водителей в автошколах

22 апреля 2026
Читать новость
Происшествия

Неосторожность с огнем – причина пожаров

22 апреля 2026
Читать новость