Змагацца і шукаць, знайсці і не здавацца

Змагацца і шукаць, знайсці і не здавацца

Дэвіз любімага ўсімі савецкімі хлапчукамі каверынскага рамана “Два капітаны” стаў калісьці жыццёвым, а потым і прафесійным крэда палкоўніка міліцыі Уладзіміра МамсIкава, які ўжо больш за 20 гадоў працуе ў органах правапарадку.

Mamsikov

— Шукаць, знаходзіць і ніколі не здавацца — так было і ёсць у маім жыцці. I ў юнацтве, калі змагаўся за прызавыя месцы ў спаборніцтвах па гіравым спорце, атрымліваў разрад па класічным мнагаборстве ГПА і званне кандыдата ў майстры спорту, і потым, калі прыйшоў час вызначацца з прафесіяй, і зараз. Аб службе ў міліцыі марыў класа з пятага: мой дзядзька, які служыў у ленінградскім крымінальным вышуку, шмат і цікава расказваў пра сваю работу, барацьбу са злачыннасцю, сяброў-міліцыянераў — такая вось сямейная прафарыентацыя. Калі пасталеў, адправіўся ў армію. Дывізія асаблівага прызначэння імя Дзяржынскага, раненне пры выкананні баявога задання… Магчыма, менавіта гэта паўплывала на выбар “мірнага” рамяства — паступіў у педагагічны, на факультэт фізічнага выхавання. Але ў 1994 годзе, адразу пасля заканчэння ВНУ, прыняў канчатковае рашэнне і прыйшоў усё ж на службу ў АУСТ. Ужо працуючы ў міліцыі, атрымаў юрыдычную адукацыю ў Акадэміі МУС. I, як паказаў час, тут і знайшоў сябе.

У аснове ўсяго — разуменне

Першым месцам работы Уладзіміра Уладзіміравіча стала інспекцыя па справах непаўналетніх, дзе зусім не лішнім аказалася веданне педагогікі і псіхалогіі, атрыманае ва ўніверсітэце. Уменне разумець матывы паводзін чалавека спатрэбілася і ў групе па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі, і пазней, калі ў 2000 годзе быў прызначаны начальнікам Бабруйскага аддзялення ўнутраных спраў на транспарце і пачаў прымаць рашэнні, якія датычацца кадравых пытанняў.

— Даведацца пра чалавека “па анкеце” немагчыма, таму з кожным, хто прыходзіў уладкоўвацца на службу, не раз гутарыў асабіста. З няшчырымі, хто супярэчыць сам сабе, агрэсіўных паводзін — развітваўся: добрым міліцыянерам такі не стане. Падобнымі прынцыпамі адбору кадраў кіраваўся і калі ў 2002 годзе вярнуўся ў родныя Асіповічы і ўзначаліў АУСТ, стаўшы пераемнікам свайго настаўніка і старэйшага сябра Міхаіла Ягоравіча Цітова. Яму за многае ўдзячны, у тым ліку і за добры, згуртаваны калектыў. Асабісты склад аддзела з тых часоў значна абнавіўся, але, па-ранейшаму, як здаровы арганізм з моцным імунітэтам, адхіляе і выштурхвае “вірусы” — непрафесійных і недастойных звання міліцыянера людзей: яны тут проста не прыжываюцца. Лічу, што фарміраванне калектыву-каманды, дзе ў аснове адносін ляжаць разуменне і ўзаемапавага — найважнейшая задача. Асабліва для падраздзяленняў міліцыі, ад зладжанасці дзеянняў якіх залежыць не толькі бяспека, але часам і жыццё людзей.

[warning] 29 красавіка 2015 года палкоўнік міліцыі Уладзімір Мамсікаў прызначаны на пасаду начальніка аддзела ўнутраных спраў Магілёўскага райвыканкама. [/warning]

 Адказнасць як звычка

Асіповіцкі АУСТ пад началам палкоўніка Мамсікава не раз станавіўся лепшым падраздзяленнем транспартнай міліцыі краіны, і ў гэтым, безумоўна, немалая заслуга кіраўніка.

— Каб добра выконваць сваю работу і дасягаць выніку, важна правільна вызначыць кірунак галоўнага ўдару. Напрыклад, калі прыйшоў на пасаду начальніка аддзела, то не занадта верыў у эфектыўнасць прафілактычнай работы. Але ў пошуку шляху зніжэння злачыннасці было прынята калегіяльнае рашэнне менавіта гэтаму накірунку надаць максімум увагі: на тэрыторыі АУСТ абсталявалі першы ў краіне “Гарадок бяспекі”, дзе рэгулярна праводзім заняткі з дзецьмі, больш шчыльна сталі супрацоўнічаць з работнікамі чыгункі. Выбар быў верны: калі дзясятак гадоў таму на ўчастку здзяйснялася каля 250 злачынстваў, то цяпер — у 5 разоў менш, а транспартныя правапарушэнні наогул сталі адзінкавымі.

Адзін чалавек не можа быць спецыялістам ва ўсіх сферах, таму заўсёды даю свабоду дзеянняў і вітаю ініцыятыву намеснікаў і калектыву ў цэлым, але заўсёды ўнікаю ў любыя праблемныя пытанні, трымаю сітуацыю пад асабістым кантролем. I прывык да таго, што адказнасць за кожнае рашэнне цалкам ляжыць на мне.

Алена ЛЕПЛЯНIНА-КУБАР.

Последние новости

Общество

Сегодня в деревне Цель под руководством председателя райсовета депутатов Владимира Рыжанкова состоялось совместное выездное заседание президиума и постоянной комиссии по вопросам социальной сферы, социальной защиты граждан и делам молодежи райсовета депутатов.

11 сентября 2025
Читать новость
Общество

Курс на тишину. Владелец усадьбы “Лихолапичи” Татьяна Лихолап о том, что сегодня привлекает туристов в деревенском отдыхе

11 сентября 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко на встрече с представителем Президента США предложил обсудить вопрос волнующих Трампа “заложников”

11 сентября 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко: зерна идей о некой “исключительности” снова пустили ростки в умах ряда политиков

11 сентября 2025
Читать новость
Благоустройство

В Осиповичах появились новые арт-объекты

11 сентября 2025
Читать новость
Общество

Хроника происшествий в Осиповичском районе с 1 по 7 сентября

11 сентября 2025
Читать новость

Рекомендуем