Жительнице Осиповичского района Ирине Забавской присвоено звание «Народны майстар РБ»

Жительнице Осиповичского района Ирине Забавской присвоено звание «Народны майстар РБ»

Кіраўніку народнага ансамбля “Вязанка” і клуба аматараў традыцыйнага рукадзелля “Пасажніца” Вяззеўскага сельскага Дома культуры Ірыне Забаўскай прысвоена званне “Народны майстар Рэспублікі Беларусь”

Рашэнне аб прысваенні звання прымала экспертная камісія па выніках васьмігадовай дзейнасці Ірыны Забаўскай у якасці майстра і па калекцыі мужчынскіх, жаночых і дзіцячых строяў, прадстаўленай на рэспубліканскай выставе “Калядныя ўзоры”, якая праходзіла ў Мінску з 24 снежня па 17 студзеня. Адна з кашуль вышыта ўзорам, які з’яўляецца рэканструкцыяй аўтэнтычнага арнаменту, вышытага прабабуляй адной з удзельніц “Пасажніцы”.

Зараз майстрыха працуе над асаблівым вырабам.

— У музеі Дома культуры захаваўся ручнік, вышыты бабуляй мясцовага бібліятэкара — члена нашага клуба, — тлумачыць Ірына Пятроўна. — Узор на ручніку вельмі зацікавіў. Пасля кансультацый са спецыялістамі выявілася, што гэта ўнікальны экспанат з арнаментам, характэрным толькі Асіповіччыне. Таму вырашыла вышыць ручнік з рэканструкцыяй гэтага ўзору і павялічыць тым самым колькасць культурных здабыткаў рэгіёна.

Последние новости

Общество

Бярозы зусім не беластволыя — упэўнена асіпаўчанка Святлана Дубініна

1 ноября 2026
Читать новость
Общество

“Камень” в огороде

1 ноября 2026
Читать новость
Общество

Вопрос онлайн

1 ноября 2026
Читать новость
Общество

И слова дивная игра

1 ноября 2026
Читать новость
Общество

Пералік дзяржаўнай дапамогі

30 октября 2026
Читать новость
Общество

Оплата ЖКХ

30 октября 2026
Читать новость

Рекомендуем