Жители Дараганово Семён и Анна Бородичи вместе уже полвека

Жители Дараганово Семён и Анна Бородичи вместе уже полвека

Лепшае месца на глобусе — там, дзе ты жывеш

Дараганава — вёска з багатай гісторыяй. Сям’я Бародзічаў набыла тут трывалы жыццёвы падмурак, а Дараганава ў іх асобах — клапатлівых жыхароў, неабыякавых грамадзян і таленавітых настаўнікаў.

Юнацтва непаўторная пара

Ячэйку грамадства Сямён ды Ганна стварылі ў гады вучобы ў Магілёўскім педінстытуце, у апошні дзень студэнцкага жыцця, сумясціўшы выпускны вечар з вяселлем. Зразумела, што свята  атрымалася маладзёжнае — жыццярадаснае, вясёлае — і запомнілася ўсім аднакурснікам і нават выкладчыкам. Альбом з сур’ёзнымі і гарэзлівымі віншаваннямі і зараз захоўваецца ў доме на пачэсным месцы.

Дарэчы, у іх дружнай студэнцкай кампаніі ўтварылася 4 трывалыя сямейныя пары, кожная з якіх сёлета адзначае залаты юбілей.

Найбольшае ўражанне ў час вучобы аказалі паездкі па ўсім Савецкім Саюзе на палявыя практыкі для вывучэння розных кліматычных зон, асаблівасцей глебы і г.д. Такія камандзіроўкі не толькі замацоўвалі веды, пашыралі далягляды, але і згуртоўвалі моладзь. І ўжо на працягу паўвека былыя студэнты застаюцца верныя юнацкай дружбе: падтрымліваюць стасункі, а вечар сустрэчы выпускнікоў лічаць адным з галоўных свят.

Геаграфія з гісторыяй

Чамусьці здаецца, што нездарма маладая сям’я асталявалася менавіта ў Дараганаве, насуперак размеркаванню, якое прадугледжвала іншыя кірункі.

Маладая настаўніца геаграфіі Ганна Сцяпанаўна вырасла ў гэтых мясцінах, з дзяцінства чула нямала народных назваў бліжэйшых лясоў, рачулак ды ўрочышчаў, а, атрымаўшы дыплом, стала ўжо на навуковай аснове збіраць мікратапаніміку, напісала навуковую работу па назвах навакольных вёсак. А затым сабрала гісторыю спіртзавода “Каўгарскі”, прааналізавала этапы развіцця яго вытворчасці, расказала пра людзей, што там працавалі.

Захапіўся гісторыяй краю, дзе разам з жонкай звілі гняздо, і Сямён Дзмітрыевіч. І не толькі вывучаў яго, але і адкрываў для землякоў новыя старонкі. Напрыклад, дзякуючы яму многія даведаліся, што застаўся жывы сведка трагічнай гісторыі дзіцячага санаторыя “Крынкі”, выхаванцаў якога ў красавіку 1942 года расстралялі фашысты. Педагог наладзіў стасункі з Уладзімірам Свярдловым і яго роднымі, пазнаёміў з крывавымі падзеямі вайны сваіх вучняў. Такія моманты часта дзейнічалі больш эфектыўна, чым павучальныя артыкулы ў падручніках. А вучаніца Наталля Лосік гэтай тэме прысвяціла навуковую работу, з якой стала лаўрэатам спецыяльнага фонду Прэзідэнта па падтрымцы адоранай моладзі.

Наогул, удумлівы настаўнік заўсёды імкнуўся не проста даць вучням неабходныя веды, а дастукацца да іх сэрцайкаў. Можа, таму яму падабалася працаваць з дзецьмі, якіх адносілі да катэгорыі “цяжкіх”. Насуперак агульнаму меркаванню, ніколі не лічыў такіх бесперспектыўнымі. Ад стасункаў з гэтымі рабятамі адчуваў найбольшае задавальненне.

І ўласных дваіх дзяцей вырасцілі дастойнымі людзьмі. Ім, а таксама чацвярым унукам ёсць чаму павучыцца ў бацькоў.

Жыццёвая пазіцыя — актыўная

Працоўны шлях сям’і педагогаў праходзіў не толькі ў Дараганаўскай сярэдняй, але і суседніх школах раёна. Выкладалі і кіравалі, вывучалі і абагульнялі, вучыліся самі і запальвалі агеньчык цікавасці ў іншых. І калі пасля закрыцця Радуціцкай школы, якую Сямён Дзмітрыевіч узначальваў два дзясяткі гадоў, яму прапанавалі стаць кіраўніком школьнага комплексна-краязнаўчага музея, з трапятаннем аднёсся да новай справы. Аддаючы даніну павагі папярэдніку Зінаідзе Верашчацы, таксама нямала зрабіў, каб установа гісторыі набыла сучаснае аблічча і тое багацце фондаў, якім сёння можа па праву ганарыцца.

Наогул работа сельскага педагога мае сваю спецыфіку. Гараджанам часта здаецца, што ў вясковай школе лягчэй працаваць, маўляў, класы малыя, няма той напругі і тэмпу, што ў горадзе. А між тым, і адораных, ці, як цяпер кажуць, матываваных вучняў не так многа, як у шматнаселенай школе.

Затое ж педагог у такой установе ператвараецца ва ўніверсала: даводзіцца весці розныя прадметы, асвойваць іншыя дысцыпліны. Яшчэ адна асаблівасць — у вёсцы настаўнік заўсёды на віду, ён дарадчык і прыклад іншым. Муж і жонка Бародзічы — толькі пацвярджэнне таму. Заўсёды хварэюць душой за роднае Дараганава. І неабыякавыя да яго лёсу. Таму хвалюе іх усё: назвы вуліц роднага паселішча і развіццё яго інфраструктуры, захаванне добрай памяці гістарычных асоб і лёс шматпакутнай беларускай мовы… Газета “Асіповіцкі край” на працягу 50 гадоў — іх надзейны сябар, нямала артыкулаў і допісаў Сямён Дзмітрыевіч даслаў у рэдакцыю. У іх — перажыванні і клопат, надзея і любоў. І абавязкова — слушныя прапановы, у якіх адчуваецца гаспадарчы падыход да справы.

У кожным пакоі дома Бародзічаў месцяцца геаграфічныя карты. Свайго раёна, краіны, свету. І нават малодшы з сям’і — пяцігадовы ўнучак Сцяпан — дакладна знаходзіць на іх Сінявокую Беларусь і слаўную вёску Дараганава, якая для бабулі і дзядулі — найлепшая кропка на планеце.

Іна Заскевіч.

i.zaskevich@gzt-akray.by

Последние новости

Власть

Лукашенко: Беларусь хотела бы иметь продвинутые, серьезные отношения с Алжиром

26 мая 2026
Читать новость
Армия

В Осиповичском гарнизоне прошла торжественная церемония принятия присяги

26 мая 2026
Читать новость
Общество

Залетают на миллион: как парень с ДЦП из Осиповичей строит карьеру блогера вопреки диагнозу

26 мая 2026
Читать новость
Образование

«Зарница» в Осиповичах: как прошёл районный этап игры на стадионе «Южный»

26 мая 2026
Читать новость
Общество

Порядок ввоза в Республику Беларусь юридическими лицами гражданских БЛА и авиамоделей на пульте управления

26 мая 2026
Читать новость
Спорт и туризм

Команда завода автомобильных агрегатов стала победителем общекомандного зачета IV Республиканского молодежного форума «Беларусь — страна твоих возможностей»

26 мая 2026
Читать новость

Рекомендуем