Жанчыны ў сям’і не спявалі

Жанчыны ў сям’і не спявалі

Дзявяты дзясятак гадоў пражывае ў адным населеным пункце і нават на адной вуліцы Ганна Паходава. Вёску сваю любіць, добра ведае ўсіх жыхароў, ды і ўсё жыццё Радуціч праходзіла на яе вачах.

Ужо ладнай дзяўчынкай была, калі пачула страшную вестку: пачалася вайна. Як толькі аб’явілі дэмабілізацыю, тата пайшоў у ваенкамат, але спазніўся і часць даганяў па шляху яе руху. Першы бой прыняў пад Рагачовам. І пайшоў далей на ўсход.

Маці засталася з дзецьмі адна. На акупіраванай тэрыторыі. Перажылі нямала. Ганна Якаўлеўна расказвае, што асабліва запомніўся ёй адзін з нямецкіх салдат, які прычыніў шмат пакут: “Рыжы, стрыжаны, крыклівы, і сёння б пазнала яго, стаіць у вачах нібы жывы”.

Ад акупантаў сям’я дзяўчынкі вельмі пацярпела. Матулінага брата-наводчыка высачыў снайпер. Паляглі і два татавы браты, адзін з якіх — у легендарнай Брэсцкай крэпасці. Малодшы добраахвотнікам адправіўся біць ворага і застаўся пад Калінінградам. Пералік можна працягнуць. Жанчыны не паспявалі выціраць слёзы і маліцца. Пасля вайны ў сям’і перасталі спяваць: памяць не давала.

Калі на вызваленай тэрыторыі пачала працаваць школа, Ганна пай-шла вучыцца. Кожны раз, ідучы дадому, глядзела на хаты і ўзгадвала, хто там раней жыў. Навокал засталіся ўдовы, якім трэба было ставіць на ногі па некалькі дзяцей. “Лясы былі чыстымі, — успамінае Ганна Якаўлеўна. — Вяртаючыся з работы, жанчыны ўсё галлё пазбіраюць у лясёнкі, бо трэба было чымсьці паліць у печы. Галадалі. І наогул гаравалі”.

Працаваць стала ў маладым узросце, бо трэба было дапамагаць сям’і. Таму пайшла ў калгас. Мужа выбрала з мясцовых, ён усё жыццё прысвяціў рабоце на зямлі. Стаў заслужаным механі-затарам БССР. Самі пабудавалі дом, выгадавалі сямёра дзяцей. Але так сталася, што радавацца ўнукам і праўнукам ёй прыйшлося адной: 27 гадоў таму жанчына аўдавела.

Прызвычаеная да працы, Ганна Якаўлеўна ўсё жыццё займаецца агародам. Трымала кароў, свіней. А яшчэ і рукадзельніцай была адмысловай: вязала, шыла, вырабляла коўдры, дыванкі. Зараз ужо менш працуе: няма ў тым патрэбы, дзеці ўсе самастойныя, можна і паслабленне зрабіць, пасядзець, адпачыць, пагутарыць з суседкамі. А ўспомніць ёсць пра што.

Последние новости

Актуальнае

Жыхарка Асіповіцкага раёна Наталля Малая з павагай ставіцца да матулінай спадчыны

19 апреля 2025
Читать новость
Культура

У Асіповіцкім раённым цэнтры народных рамёстваў праходзяць майстар-класы па падглазураваным роспісе керамікі

19 апреля 2025
Читать новость
Новости

Расписание пасхальных богослужений

18 апреля 2025
Читать новость
Новости

А ведь кто-то из них победит

18 апреля 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко рассчитывает на наращивание динамики межгосударственных отношений с Зимбабве

18 апреля 2025
Читать новость
Новости

В Осиповичском государственном колледже прошел необычный мастер-класс

18 апреля 2025
Читать новость