З пункту гледжання асіповіцкага следчага

З пункту гледжання асіповіцкага следчага

IMG_4179Прыцягнуць злачынцу да адказнасці немагчыма, пакуль яго віна не пацверджана належнымі доказамі. Збор матэрыялаў для завядзення крымінальнай справы і давядзенне яе да суда — абавязак супрацоўнікаў следчага камітэта. Як сведчыць размова з начальнікам аддзела гэтай праваахоўнай структуры Аляксандрам ДРУЗIКАМ, работа гэта карпатлівая і маючая мноства нюансаў.

— Аляксандр Iванавіч, у пастаяннай рубрыцы газеты “Хроніка здарэнняў” кожны тыдзень паведамляецца аб колькасці крымінальных спраў, якія заводзяцца райаддзелам следчага камітэта. На погляд старонняга чалавека, ідзе нармальны працэс выкаранення злачыннасці. А самі, як кіраўнік, задаволены работай падначаленых?

— Калі ўзяць супастаўныя велічыні, маем і дасягненні, і недахопы. У плюсах — за мінулы год райаддзелам скончана на 75 спраў болей, чым пазалетась. Прычым, такі вынік дасягнуты пры значным — на чвэрць ад штатнага раскладу — некамплекце кадраў. У мінусах — значнае падзенне — на 30 працэнтаў — вяртаемасці нанесенага ўрону.

Акрамя дэфіцыту кадраў на выніковасць работы ўплывае і ўзровень прафесійнай падрыхтоўкі следчых. Прыблізна кожны трэці з іх — моладзь, якой яшчэ трэба нямала часу, каб замацаваць тэарэтычныя веды на практыцы. Натуральна, найбольш кваліфікаваным супрацоўнікам даводзіцца падстрахоўваць менш вопытных калег, што непазбежна змяншае агульны каэфіцыент карыснага дзеяння аддзела. Напрыклад, частку найбольш складаных і працаёмкіх спраў, якія тычыліся найперш эканамічных злачынстваў, давялося перадаваць калегам з абласнога ўпраўлення следчага камітэта.

Аднак асіповіцкі аддзел у гэтым плане не выключэнне. У той ці іншай ступені кадравы “голад” адчуваюць усе структуры СК Магілёўшчыны, акрамя тых, што працуюць у абласным цэнтры і Бабруйску. У пэўнай ступені змякчае вастрыню праблемы хуткасці і якасці следчых дзеянняў добра наладжанае ўзаемадзеянне паміж райаддзелам унутраных спраў і пракуратурай.

— Чым адметны наш “крымінальны пейзаж” у параўнанні з іншымі рэгі-ёнамі вобласці?

— Найбольш яскрава праяўляюцца адрозненні ад бліжэйшага суседа — Бабруйскага раёна. На Асіповіччыне намнога больш вадзіцеляў, якія прыцягваюцца да адказнасці за кіраванне транспартам у нецвярозым стане, прычым нават паўторна на працягу года. Не асабліва паўплывала на сітуацыю і ўвядзенне больш жорсткіх мер пакарання: у перыяд з кастрычніка па снежань у суд накіравана 4 справы аб канфіскацыі машын.

У чым прычына такой легкадумнасці меркаваць не бяруся. А вось у тым, што мясцовыя злачынцы ў масе сваёй імкнуцца не перашкаджаць расследаванню іх крымінальных спраў, праяўляецца своеасаблівы прагматызм: добраахвотнае прызнанне віны дазваляе атрымаць менш жорсткае пакаранне. Пераважная большасць асоб, што парушаюць закон, рэцыдывісты, і яны добра ведаюць, на якія “бонусы” з боку суда могуць разлічваць пры ўмове супрацоўніцтва са следчым.

— А як з пункту гледжання работнікаў следчага камітэта выглядаюць адносіны мясцовай супольнасці да правапарушальнікаў?

— Адна з галоўных праблем — дастаткова вялікая колькасць людзей, якія згаджаюцца набываць рэчы ў падазроных асоб. Відавочна, калі той самы мабільны тэлефон коштам у мільён рублёў прапануюць купіць за 100 тысяч, гэта павінна выклікаць насцярожанасць, аднак жаданне атрымаць “халяву” вельмі часта пераважвае. I, між іншым, дарэмна: затрыманы злачынца заўсёды расказвае пра таго, каму збыў крадзеную маёмасць. Яму скупшчыка пакрываць нявыгадна — інакш давядзецца выплачваць урон пацярпеламу з уласнай кішэні, таму купленую па яўна заніжанай цане рэч хутчэй за ўсё давядзецца вярнуць, прычым без аніякай кампенсацыі.

— Ці можаце ўзгадаць найбольш цікавыя з прафесійнага пункту гледжання злачынствы, што адбыліся летась?

— Крадзеж 5 кандыцыянераў на адной з аграсядзіб. Дзеянні злачынцаў удалося “пралічыць” вельмі дакладна, таму арыштавалі іх якраз у момант, калі ўсе прыкметы супрацьпраўнага ўчынку былі навідавоку і не патрабавалі асаблівых намаганняў па зборы доказаў. А яшчэ — вяртанне гаспадарам ювелірных вырабаў, якія злодзей паспрабаваў прадаць у пункце скупкі каштоўных металаў.

— Што можна сказаць аб планах райаддзела на бягучы год?

— Барацьба са злачыннасцю — справа комплексная. Таму будзем працаваць не шкадуючы часу і сіл — каб не стаць “слабым звяном” у праваахоўным механізме.

Последние новости

Общество

В Осиповичском районе районе снят запрет на посещение лесов

5 мая 2025
Читать новость
80 лет Великой Победе

В гимназии города Осиповичи стартовала акция «Звезда памяти»

5 мая 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко в преддверии священной даты – 80-летия Победы – вручил государственные награды

5 мая 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко поздравил работников печати с профессиональным праздником

5 мая 2025
Читать новость
Общество

Заседания постоянно действующей комиссии по координации работы по содействию занятости населения Осиповичского района

5 мая 2025
Читать новость
Общество

Розничная торговля в Осиповичском районе в I квартале 2025: товарооборот вырос на 8,1%

5 мая 2025
Читать новость