Яго дваццаць сёмае жніво

Яго дваццаць сёмае жніво

Сапраўднае зямное прыцяжэнне адчувае на працягу ўсяго свайго працоўнага жыцця механізатар філіялаБелшынаагра” ААТБелшына” Уладзімір Мяцельскі. Калі б гэта было інакш, не аддаў бы тры дзясяткі гадоў сельскай гаспадарцы, а ў асабістым заліку сёлета не значылася б дваццаць сёмае жніво.

Распачаў свой працоўны шлях Уладзімір Іванавіч у 1986 годзе ў калгасе “Чырвоны сцяг”. Нягледзячы на тое, што той гаспадаркі ўжо даўно няма, з некалі абранага прафесійнага кірунку не збочваў. Вопытнаму хлебаробу ёсць з чым параўнаць дзень сённяшні і ўсе выгоды тэхнічнага прагрэсу з падзеямі 30-гадовай даўнасці. Напрыклад, некалі ў 1990 го-дзе атрымліваў новы камбайн “Дон-1500”. Па тых часах гэта была высокавытворчая тэхніка, аднак намалаціць 1000 тон збожжа на такой машыне было практычна нерэальна, тады як зараз на тым жа “Палессі” Уладзімір Іванавіч штогод калі не “тысячнік”, то мае блізкі да гэтага рубяжу вынік. Тут ужо справа ў асноўным за ўраджайнасцю.

— Зараз працаваць адна любата, — разважае хлебароб. Памятаю, як на тым жаДоне” ў спякотную пару, нягледзячы на два вентылятары, было проста невыносна, тым больш што яны вельмі моцна гулі. Цяпер жа з уключаным кандыцыянерам і не спякотна, і ціха ў кабіне, нічога не адцягвае ўвагу. Ведай, сачы за полем ды жняяркай. Ну і, канечне, паглядваць на прыборы не забывай.

Як кажа Мяцельскі, няма такой палявой працы, якую б ён на сваім вяку не паспрабаваў. Жніво жнівом, але ж работы ідуць круглы год. Калі прыходзіць сезон, Уладзімір Іванавіч заўсёды заняты і на сяўбе, і на корманарыхтоўцы. Напрыклад, раней на КЗР-10 убіраў збожжа, цяпер жа гэта тэх-ніка задзейнічана на нарыхтоўцы кармоў. Звычайна Мяцельскаму даручаюць самыя адказныя ўчасткі, бо ведаюць, што работа будзе выканана не толькі ў азначаныя тэрміны, але і абавязкова якасна: інакш гэты чалавек проста не ўмее. Нярэдка да яго звяртаюцца за парадай і механізатары, і спецыялісты. Ніколі і нікому не адказвае, заўсёды дапаможа — пакажа ці падкажа.

Уладзімір Іванавіч родам з Рафаліна, таму адчувае асабістую адказнасць за знаёмыя з дзяцінства палеткі. Кожная мясціна тут вывучана да драбніц. Зараз механізатар жыве ў Вязаўніцы. Жонка Таццяна Мікалаеўна даўно прывыкла, што застаць у сезон сельскагаспадарчых работ мужа дома практычна немагчыма, і не крыўдуе за гэта: праца ёсць праца. Дачка Алена, якая зараз жыве ў сталіцы, заўсёды ганарылася татам і, нягледзячы на прыналежнасць да прыгожага полу, праяўляла цікавасць да “бацькавых” камбайнаў.

Заслугі механізатара Мяцельскага шмат разоў адзначаліся і ў гаспадарцы, і на раённым узроўні. Яго фотаздымак ужо не адзін год запар размяшчаецца на Дошцы гонару філіяла, а летась і на аналагічным стэндзе галаўнога прадпрыемства. Як кажа Уладзімір Іванавіч, тое, што твая праца цэніцца, заўсёды прыемна. Думаецца, даспадобы яму і ўласная ўнутраная задаволенасць вынікамі работы.

Последние новости

Власть

Лукашенко о мирных переговорах по Украине: хоть на Луну, но надо садиться за стол и разговаривать

1 августа 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко: поставить на колени Беларусь и Россию никому не удастся

1 августа 2025
Читать новость
Общество

Прямая линия с первым заместителем председателя Осиповичского райисполкома

1 августа 2025
Читать новость
80 лет Великой Победе

Да працы і абароны — аднолькава сумленна

1 августа 2025
Читать новость
Общество

Герой Беларуси, первая белорусская женщина-космонавт Марина Василевская посетила Осиповичи

1 августа 2025
Читать новость
Общество

ЗАО “ОЗТМ” в числе лучших белорусских экспортеров

1 августа 2025
Читать новость

Рекомендуем