Вопытныя майстры ў Ялізаўскім Доме быта

Вопытныя майстры ў Ялізаўскім Доме быта
dom-byita-elizovo
Людміла Сіняўская, Святлана Сідарэнка, Юлія Бурак, Наталля Радзіміновіч, Ніна Шахно, Элеанора Ананіч, Галіна Любчык.

Трэба адрамантаваць абутак? Падшыць штаны? Падстрыгчыся? Жыхары пасёлка Ялізава заўсёды маюць магчымасць зрабіць гэта без перашкод. Неабходна толькі прыйсці на вуліцу Кірава – у Дом быта, якім кіруе Людміла Сіняўская.  Таксама тут працуюць майстар па рамонце абутку Святлана Сідарэнка, цырульнікі Юлія Бурак і Наталля Радзіміновіч, швачкі Ніна Шахно, Элеанора Ананіч, Галіна Любчык.

– Калектыў у нас хоць і невялікі, але вопытны, – кажа Людміла Аляксандраўна. – Ёсць і старажылы: Галіна працуе ўжо 35 гадоў, а Ніна – усяго на 2 гады менш. Мой жа стаж – амаль дзесяцігоддзе. Не шкадую, што прыйшла сюды: працуем дружна і зладжана.

 Хоць Дом быта і знаходзіцца ў пасёлку, але вопратку тут могуць пашыць не горш, чым у вялікім горадзе: пачынаючы ад спецадзення і заканчваючы святочнымі сукенкамі. Адзінае, з скурай пакуль не працуюць. Але ж, як адзначаюць швачкі, часцей даводзіцца рамантаваць і перарабляць: дзесьці падшыць, залатаць, па памеры падагнаць, дадатковыя вытачкі зрабіць. Што тычыцца абутку – у асноўным набойкі на абцасікі ставяць. Паслугі ялізаўскіх бытавікоў карыстаюцца попытам у мясцовых жыхароў, асабліва ўлетку, калі хочацца выглядаць асабліва добра. Ну а прыгожыя прычоскі актуальныя заўсёды, тым больш для жанчын. Акрамя таго, тут аказваюць паслугі пракату, пральні, рытуальныя. Таксама прымаюць заказы, якія потым выконвае Асіповіцкі камбінат бытавога абслугоўвання.

Кліенты ж не скардзяцца, наадварот – шчыра і ад душы хваляць работніц. І калі што, у горад не едуць: бо ў Ялізава ёсць свой Дом быта, у якім вопытныя майстры заўсёды дапамогуць.

Марыя ТАЛЕЙКА. Фота Ніны ЦАРЫК.

 

Последние новости

Общество

Истязал супругу в состоянии алкогольного опьянения: суд Осиповичского района приговорил дебошира к 1,5 года ограничения свободы и штрафу 1350 рублей

9 июля 2026
Читать новость
Общество

Автомобиль загорелся после ремонта? Эксперт ГКСЭ назвал главные причины и способы защиты

9 июля 2026
Читать новость
Общество

Как пожилому человеку уберечься от краж и мошеннических действий?

9 июля 2026
Читать новость
Происшествия

Хроника происшествий в Осиповичском районе за неделю

9 июля 2026
Читать новость
Общество

Как государство помогает в решении жилищного воспроса

9 июля 2026
Читать новость
Актуальнае

Гороскоп на 9 июля для всех знаков Зодиака

9 июля 2026
Читать новость

Рекомендуем