Ведай нашых! Пытанне асіпаўчаніна Аляксея Куціка прызналі лепшым у гульні “Што? Дзе? Калі?”

Ведай нашых! Пытанне асіпаўчаніна Аляксея Куціка прызналі лепшым у гульні “Што? Дзе? Калі?”

З Еўтушэнкам — да перамогі

На Асіповіччыне нямала аматараў інтэлектуальнай гульні “Што? Дзе? Калі?”. А некаторыя землякі нават і пытанні для знатакоў прыдумваюць. Найбольш паспяхова гэта ўдаецца дырэктару Ліпеньскай школы Вользе Куцік і яе мужу — электрамеханіку дыстанцыі сігналізацыі і сувязі Аляксею. Пытанні Вольгі не раз траплялі на гульнявы стол і часта ставілі ў тупік нават самых эрудзіраваных ігракоў. А вось Аляксеевы згулялі двойчы.

У мінулую пятніцу ў фінальнай “баталіі” года было агучана яго трэцяе пытанне. Па вобразным выразе Яўгенія Еўтушэнкі трэба было адгадаць, аб чым ён так сказаў. І хоць сярод мноства версій гучала і правільная, але каманда знаўцаў не справілася з заданнем. Пытанне Аляксея Куціка прызналі лепшым у гульні.

Аляксею пашанцавала яшчэ і ў тым, што гэта была фінальная гульня года, найбольш важная і ўрачыстая. І па традыцыі аўтары пытанняў запрашаюцца ў студыю. Таму назіраць за тым, як знатакі шукаюць правільны адказ, ён змог седзячы за адным сталом з Мартай Арловай і яе камандай.

Аляксей расказвае, што запрашэнне на гульню  атрымаў, калі вяртаўся з вяселля, было гэта нечакана і прыемна. Можна сказаць, што трапіў адразу з карабля на баль. У студыі яму спадабалася: хоць яна даволі невялікая па памеры, але атмасфера панавала прыўзнятая і святочная.

Цяпер Аляксей Аляксандравіч прымае віншаванні з поспехам і думае над чарговым пытаннем. Безумоўна, пераможным!

Последние новости

Власть

Лукашенко: зерна идей о некой “исключительности” снова пустили ростки в умах ряда политиков

11 сентября 2025
Читать новость
Благоустройство

В Осиповичах появились новые арт-объекты

11 сентября 2025
Читать новость
Общество

Хроника происшествий в Осиповичском районе с 1 по 7 сентября

11 сентября 2025
Читать новость
Общество

Ради сильной страны. Корреспондент “АК” побеседовала о работе районного отделения политической партии “Белая Русь” с его председателем Юрием Даненковым

11 сентября 2025
Читать новость
Общество

Кредит «Региональная инициатива» от Беларусбанка: поддержка бизнеса и регионов

11 сентября 2025
Читать новость
Общество

Гороскоп на 11 сентября для всех знаков зодиака

11 сентября 2025
Читать новость

Рекомендуем