Валянціна Ганчарык — стараста вёскі Цэзарова Асіповіцкага раёна

Валянціна Ганчарык — стараста вёскі Цэзарова Асіповіцкага раёна

Звычайна, менавіта да старасты спяшаюцца найперш з набалелым вяскоўцы. У гэтым пераканаліся і ў Цэзарова.

Пакуль размаўлялі з Валянцінай Ганчарык, убачылі ў яе хаце не аднаго з жыхароў, якія задавалі розныя бытавыя пытанні. Убачыўшы надпіс «Прэса» на рэдакцыйнай машыне, забегла і суседка: думала, што прывезлі з бібліятэкі кнігі-газеты.

Аказалася, у вёсцы любяць чытаць. Паважаюць класіку, цікавяцца меладрамамі ды творамі пра вайну, знаёмяцца з перыёдыкай. Таму сюды наведваюцца не толькі бібліятэкары, але і паштовая машына — прама на месцы можна аплаціць камунальныя і іншыя паслугі, купіць, напрыклад, насенне агародніны ці атрымаць карэспандэнцыю.

Валянціна Уладзіміраўна 16 гадоў адпрацавала ў калгасе даяркай і загадчыцай фермы. Пажыла і ў Мінску, але потым вярнулася ў родную хату. І вельмі спатрэбілася, без яе цяпер ніводнае сацыяльна значымае пытанне не вырашаецца.

ВАлентина Гончаренок

У полі зроку заўсёды знаходзіцца знешні выгляд населенага пункта. Сядзіб засталося нямнога, але ўсе трэба падтрымліваць у належным стане. Адну хату вырашана знесці: ужо не засталося нікога з наследнікаў гаспадароў — знайшлі людзей, якія згодны разабраць пабудову на дровы.

Валянціна шмат увагі надзяляе ўтрыманню прыдамавых тэрыторый жыхароў, з яе ўдзелам выдадзена 10 прадпісанняў, якія былі своечасова выкананы. Сочыць за расчысткай снегу зімой. Арганізавала 3 суботнікі па санітарнай уборцы тэрыторыі. Жыхарамі ліквідавана 6 несанкцыянаваных звалак бытавога смецця, адрамантавана 140 і пабудавана 65 пагонных метраў паркана. У сельскагаспадарчы абарот перададзена 5 з паловай га зямлі.

Летам стараста сочыць за тым, каб вуліца абкошвалася, на дрэвах не было сухіх галін, якія ствараюць небяспеку. У студзені пасля наведвання знакамітага цыклону 2 дні былі без святла — сувязь з сельсаветам і раёнам электрасетак таксама трымала яна. Даводзіцца праводзіць і тлумачальную работу аб аплаце за вываз смецця — паслугу «Райсэрвіс» аказвае стабільна.

Валянціна Уладзіміраўна прадастаўляе сваю хату для наведванняў розных службаў і спецыялістаў. Заязджаюць старшыня сельсавета і доктар з Градзянкі. Стараста нагадвае час прыезду медыкаў — вяскоўцы загадзя заказваюць неабходныя лекі. Асаблівую ўдзячнасць выказваюць людзі Галіне Цалкоўскай, якая прыязджае нават увечары, можа аказаць першую дапамогу, зрабіць укол або перавязку. А ў начную пару выклікаюць «хуткую дапамогу» з Ялізава.

Калі яе дом з’яўляецца домам сацыяльных паслуг, то двор замяняе вясковы клуб. Сюды летнімі вечарамі, парабіўшы справы на агародзе, збіраюцца сяльчане, каб абмеркаваць жыццё-быццё. У альтанцы месціцца 10-12 чалавек. Падчас хтосьці адзін заводзіць песню — падтрымліваюць. Бывае, што і да цямна плыве над вясковай вуліцай шчырая лірычная мелодыя, запаўняючы прастор.

Стараста вёскі — гэта грамадскі абавязак. І яго возьме на сябе толькі чалавек, які нераўнадушны да патрэб навакольных, вельмі любіць свой населены пункт і робіць усё магчымае, каб той быў што лепш. Як Валянціна Ганчарык, узяўшая адказнасць за Цэзарова і яго 53 жыхароў.

Последние новости

Общество

Прокуратура Осиповичского района потребовала устранить нарушения в сфере увековечения памяти о погибших при защите Отечества и сохранении памяти о жертвах войн

24 апреля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 24 апреля для всех знаков Зодиака

24 апреля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 23 апреля для всех знаков Зодиака

23 апреля 2026
Читать новость
Культура

Что посмотреть на неделе в Осиповичах? Афиша кинотеатра «Родина»

22 апреля 2026
Читать новость
Власть

Филигранная точность на скорости 200 км/ч. Лукашенко показали возможности дронов и их операторов

22 апреля 2026
Читать новость
Власть

Лукашенко поручил ужесточить подготовку водителей в автошколах

22 апреля 2026
Читать новость