“Vаlе!” — “Бывайце!”

“Vаlе!” — “Бывайце!”

13 снежня ў Нацыянальным гістарычным музеі наш зямляк Віктар Хурсік прадставіў на суд чытача дакументальнае даследаванне жыцця і дзейнасці выбітнай асобы, што жыла на мяжы ХIХ і ХХ стагоддзяў, вялікай фундатаркі і асветніцы Беларусі княгіні Марыі Магдалены Радзівіл з роду Завішаў, якія пакінулі след і на асіповіцкай зямлі, — кнігу “Vаlе!”, што азначае “Бывайце!”. Праз унікальныя архіўныя дакументы, многія з якіх апублікаваныя ўпершыню, аўтар адкрывае новы погляд на драматычныя часы, дапамагае праліцца святлу памяці на тых, хто дагэтуль заставаўся ў цені.

— Цікавасць да гістарычных падзей, якія адбываліся ў краіне, у людзей была, ёсць і будзе, таму многія звяртаюцца да да-дзенай тэматыкі, — гаворыць аўтар. — Часам кажуць, што гісторыя Беларусі пачынаецца з паўстання Каліноўскага, але ж і раней былі беларусы — асобы з нашай эліты, якія жылі надзеяй і рабілі крокі па аднаўленні дзяржаўнасці. I гэта не кажучы пра сялян як асноўных носьбітаў мовы. Калі паглядзім на па-дзелы Рэчы Паспалітай, на 1831 год ці яшчэ глыбей — усюды заўважаем Беларусь. I ў кнізе падкрэсліваю: гэта з’яўляецца асноўнай ідэяй і мэтай. Генеалогію беларускага шляхецкага роду Завішаў вывучыў да сярэ-дзіны ХVI стагоддзя. А апошняя яго прадстаўніца — Магдалена Радзівіл.

— Чаму абралі для даследавання менавіта лёс гэтай жанчыны?

— Таму што яна ўвесь час рупілася пра беларускую дзяржаўнасць, захаванне незалежнасці, падтрыманне парадку. Магдалена ўкладвала свае грошы, стаяла ля яе вытокаў. У 1906 годзе пачала фінансаваць беларускі друк, школкі, рэлігійных дзеячаў. Гэта найвялікшы палітычны дзеяч свайго часу, была набліжанай да Дзяржаўнай Думы, ладзіла свае салоны, дзе імкнулася прасоўваць уласны погляд: маўляў, хлопцы, ну давайце нешта рабіць!.. Яе грошы далі штуршок уздыму нацыянальнай дэмакратыі, што гуртавалася вакол “Нашай нівы”.

— Раскажаце колькі пра асабістае жыццё Магдалены?

— Калі чытаў пра дзіцячыя гады, было даволі сумна. Мела досыць выбухны характар, да таго ж яе лічылі не надта прыгожай. Была ў дзяўчыны і старэйшая на год сястра — поўная супрацьлегласць, прыгожая і спакойная. I маці вельмі любіла менавіта яе, а Магдаленай пагар-джала.

Магдалена свабодна чытала на трох мовах, выдатна разбіралася ў літаратуры. Яе выдалі замуж за старэйшага чалавека, бацькавага равесніка. Яны пражылі разам 12 гадоў. У лістах да бацькі яна пастаянна пісала, што ў мужа вельмі дрэннае здароўе. Пасля яго смерці нічога з маёмасці жонцы не дасталася. Пазней Магдалена паехала ў Англію, дзе па-знаёмілася з Мікалаем Радзівілам, на 19 гадоў маладзейшым, і ён стаў другім мужам. У той час, каб трапіць у Дзярждуму Расіі, мужчыне трэба было прайсці маёмасны цэнз. Магдалена падаравала свайму мужу маёнтак у Кухцічах: верыла, што вырашэнне нацыянальнага пытання беларусаў магло адбыцца праз вярхоўную ўладу, праз Пецярбург. Магчыма, так бы і адбылося, каб не рэвалюцыя… Свет змяніўся, і Радзівіл выбрала іншую тактыку, пачала шмат ахвяраваць на нацыянальны рух…

— Што стала сапраўдным адкрыццём у працы над кнігай?

— Для збору матэрыялаў, акрамя Беларусі, давялося выязджаць у архівы Літвы, Польшчы, Расіі. Наогул у выданні выкарыстаны спасылкі больш чым на 300 крыніц. Гэта пераважна архіўныя дакументы, якія распавядаюць пра род Завішаў у кантэксце сямейнага жыцця, паказваюць месца магнатаў у час падзелаў Рэчы Паспалітай. Самае адметнае — лісты да Магдалены, яе асабістыя ўспаміны, тэстамент. I, канечне, яе фота-здымкі, якія надрукаваны ўпер-шыню. Яшчэ не перакладзены тысячы пісьмаў Магдалены Радзівіл з французскай мовы. Кожны дзень з’яўляюцца новыя звесткі. Аднаўляецца яе маёнтак у Кухцічах. Буду і далей працаваць у архівах Польшчы. Вельмі дапамагае ў справе напісання роду праўнук Магдалены Радзівіл. Дзякуючы яму кніга перакладаецца на поль-скую мову. Упэўнены, у суседняй краіне яна выклікае такую ж цікавасць, як і ў нас.

— Чаму так назвалі твор?

— “Vаlе!” — “Бывайце!”, — так сумна развітваецца Магдалена на тытульнай старонцы кнігі. “Ці правільна я зрабіла, што паставіла мэтай жыцця адраджэнне Беларусі — судзіць вам. Я любіла сваю зямлю, свой народ… На жаль, мне не дадзена ўбачыць яе росквіт. Vаlе!”

Спадзяюся, што, прачытаўшы кнігу, кожны з нас зможа дапамагчы душы Магдалены знайсці супакаенне…

Гутарыла Ніна ВIКТОРЧЫК.

Віктар Уладзіміравіч Хурсік (нарадзіўся ў 1953 годзе, чыгуначная станцыя Уборак, Асіповіцкі раён) — беларускі журналіст, публіцыст, пісьменнік, выдавец, грамадскі дзеяч. Вывучае гісторыю Асіповіцкага раёна, жыццё і дзейнасць Магдалены Завішы (Красінскай, Радзівіл). Адзін з укладальнікаў гісторыка-дакументальнай хронікі “Памяць. Асіповіцкі раён”. Аўтар кніг “Белы лебедзь у промнях славы. Магдаліна Радзівіл”, “Трагедыя белай гвардыі. Беларускія дваране ў паўстанні 1863-          1864 гг.” (2002), “Кроў і попел Дражна. Гісторыя партызанскага злачынства”. Шматлікія артыкулы гісторыка-краязнаўчай тэматыкі змешчаны ў перыядычных выданнях Беларусі. Пераклаў з польскай мовы і выдаў кнігі “Успаміны Крыштафа Завішы, ваяводы Мінскага” і “Маскоўская ўлада на Літве”.

Последние новости

Общество

Коратка аб розным

27 сентября 2025
Читать новость
Общество

Гороскоп на 27 сентября для всех знаков зодиака

27 сентября 2025
Читать новость
Власть

«Ворота в Африку». Раскрываем причины важной встречи Лукашенко в Москве, значение которой могли недооценить

26 сентября 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко рассказал, как БелАЭС повлияла на развитие страны, хотя поначалу опасались избытка электроэнергии

26 сентября 2025
Читать новость
Общество

Прямая линия с управляющим делами Осиповичского райисполкома

26 сентября 2025
Читать новость
Общество

Возможно ли после выхода на заслуженный отдых получать второю пенсию? Да, если об этом позаботиться уже сейчас

26 сентября 2025
Читать новость

Рекомендуем