В Осиповичах прошел фотоконкурс “Человек труда”

Прафсаюзнае жыццё
Праца ўпрыгожвае чалавека
Асіповіцкае райаб’яднанне прафсаюзаў сумесна з сектарам культуры райвыканкама і РК ГА “БРСМ” правялі фотаконкурс “Чалавек працы”, мэта якога — папулярызацыя прафсаюзнага руху, павелічэнне інтарэсу і матывацыі да прафесійнай дзейнасці сярод моладзі, павышэнне цікавасці да сучасных прафесій. Удзел у мерапрыемстве прынялі жыхары раёна, якія з’яўляюцца членамі прафсаюза, БРСМ.
Пераможцамі сталі вучань СШ № 4 Раман Косаў, настаўнік СШ № 1 Вера Дзенісенка і вадзіцель аўтамабіля (пажарнага) каманды ваенізаванай аховы ўстановы па захоўванні матэрыяльных каштоўнасцей “Маяк” Дзяніс Долгі, якія занялі першае, другое і трэцяе месцы адпаведна.