В чем секрет пасхальных куличей? Делятся опытом осиповчане

В чем секрет пасхальных куличей? Делятся опытом осиповчане

Напярэдадні галоўнага свята каталікоў і праваслаўных — Вялікадня — “раёнка” пацікавілася ў землякоў, як яны гатуюць кулічы — традыцыйную пасхальную выпечку.

Ніна Міхадзюк, 87 гадоў, в. Сялец:

— Кулічы — незвычайная страва, якая гатуецца адзін раз у год. Але для нашай мясцовасці гэта назва не характэрна. У маёй вёсцы яны называюцца пірагамі. Выпякаліся ў чырвоную суботу. Да іх прыгатавання асабліва трапяткія адносіны. Загадзя рыхтуюцца прадукты, прычым што ні на ёсць якасныя і правераныя, у першую чаргу гэта тычыцца мукі і яек. Ды і дрожджы трэба найсвяжэйшыя, каб цеста добра падыходзіла. Працэс вырабу булак працаёмкі, і трэба, каб настрой быў выдатны. У мяне ёсць два рэцэпты. Розніца паміж імі ў тым, што ў першым, каб булка не крышылася, жаўткі аддзяляюцца ад бялкоў, а ў другім — не. Хто як любіць. Сама стараюся бялкі не выкарыстоўваць. Цеста трэба добра вымешваць. Робіцца гэта ў некалькі заходаў. Ні цукатаў, ні разынак не кладу. А вось цукру — чым больш, тым лепш. Формамі для выпечкі служаць алюмініевыя ці эмаліраваныя міскі. Наконт печы. За ёй — пастаянная ўвага. Спрактыкаваныя гаспадыні добра ведаюць яе норавы. Нікому ж не хочацца, каб жадаемы прадукт аказаўся падгарэўшым. Гатовыя пірагі абавязкова выкладваю на палатняны абрус, змазваю ўзбітым яйцом з цукрам і накрываю зноў чым-небудзь палатняным.

Ларыса Гурыновіч, 66 гадоў, в. Ігнатоўка:

— Сакрэт прыгатавання пасхальнай выпечкі дастаўся мне ад маці Марыі Іванаўны. Прыязджаючы перад Вялікаднем з горада ў бацькоўскі дом, дапамагала матулі гатаваць кулічы. А калі яна паслабела, мне прыйшлося самой гэта рабіць. Адказнасць перад сям’ёй вялікая, бо заўсёды хочацца, каб удалыя булкі выйшлі. Выкарыстоўваю заўсёды адну і тую ж муку — “Лідскую”. Цукру дадаю не надта многа. Калі цеста падыдзе, пажадана, каб вакол ніхто не хадзіў, не трывожыў яго, бо не падымецца ў печы.

Алена Лазеева, 52 гады, г. Асіповічы:

— Асаблівых сакрэтаў у мяне няма. Замест кулічоў выпякаю кексы па маміным рэцэпце, які ў яе быў запісаны ў спецыяльным сшытку. Раней жа не было інтэрнэту, дзе можна знайсці нават майстар-класы па выпечцы. Мае кексы невялікія, салодкія. Дадаю ў цеста разынкі. Выпякаю ў газавай духоўцы. Спрабавала кулічы, зробленыя калегамі. І ў кожнага — свой непаўторны смак.

Марыя Талейка, 28 гадоў, г. Асіповічы:

— Для мяне велікоднае печыва — цэлы рытуал. Пачала займацца гэтым гадоў з чатырнаццаці разам з бабуляй, якая жыве ў Любані: яна некалькі дзясяткаў гадоў працавала цестамесам на хлебазаводзе. Збіраемся немалой кампаніяй. Працэс расцягваецца на пятніцу і суботу, бо выпякаем на некалькі сем’яў: у бабулі чацвёра дзяцей, пяцера дарослых унукаў, праўнучка. Кулічамі ў нас ніхто не называе гэтую святочную страву — менавіта булкі. Да выпечкі рыхтуемся загадзя. Рэцэпт — у бабулі ў галаве. Раней яна рабіла ўсё сама, а зараз выконвае ролю галоўнакамандуючага, кіруе ўсёй работай: колькі чаго пакласці, у якой паслядоўнасці. І прымае рашэнне, ці досыць вымешваць цеста. Калі я была меншая, давяралі папрацаваць толькі з невялікім яго кавалачкам. Затое зараз навуку асвоіла на выдатна. Дзесьці прачытала: каб цеста ўдалося, трэба яго выбіваць не менш за 300 разоў, і нават некаторы час падлічвала. Цяпер больш-менш разумею, калі ўжо гатова. Пасля хуценька раскладваем па формах, упрыгожваем. Раней нашы велікодныя булкі ўяўлялі сабой ледзьве не вясельныя караваі, бо былі з рознымі “ўкрасамі”. Зараз часцей проста змазваем узбітымі яйкамі, паверх — каляровыя пасыпкі з крамы. Але і традыцыйны дэкор таксама выкарыстоўваем. Зразумела, абавязкова дадаём у цеста разынкі, цукаты. Булкі ў печы накрываем паперай, каб не прыгарэлі. А ўжо гатовыя вырабы выкладваем на ручнікі. Водар булак з нашай хаты стаіць на ўсю вуліцу!

Ніна ВІКТОРЧЫК.

n.viktorchik@gzt-akray.by

Последние новости

Общество

Гороскоп на 24 апреля для всех знаков Зодиака

24 апреля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 23 апреля для всех знаков Зодиака

23 апреля 2026
Читать новость
Культура

Что посмотреть на неделе в Осиповичах? Афиша кинотеатра «Родина»

22 апреля 2026
Читать новость
Власть

Филигранная точность на скорости 200 км/ч. Лукашенко показали возможности дронов и их операторов

22 апреля 2026
Читать новость
Власть

Лукашенко поручил ужесточить подготовку водителей в автошколах

22 апреля 2026
Читать новость
Происшествия

Неосторожность с огнем – причина пожаров

22 апреля 2026
Читать новость