Асіпаўчанка Таццяна Жорава: «Усё ў нас атрымаецца!»

Асіпаўчанка Таццяна Жорава: «Усё ў нас атрымаецца!»

Ганаровымі граматамі Магілёўскага абласнога і раённага выканаўчых камітэтаў, камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні аблвыканкама, узнагародамі абкама і райкама прафсаюза работнікаў АПК адзначана шматгадовая плённая праца дырэктара ВУП “Малочны полюс” Таццяны Жоравай у юбілейны для гэтага таленавітага кіраўніка дзень.

Жорова

На прадпрыемстве, якое зараз з’яўляецца адной з галаўных пляцовак ААТ “Бабушкина крынка” — кіруючая кампанія холдынга “Магілёўская малочная кампанія “Бабушкина крынка”, Таццяна Паўлаўна працуе з самага яго заснавання, і яе асабісты ўклад у развіццё вытворчасці значны. Узяць хаця б бягучы год: у верасні запушчаны ўчастак па выпуску сухой дэмінералізаванай сыроваткі метадам электрадыялізу, зараз вядзецца мантаж новага абсталявання па перапрацоўцы малака. Яго магутнасць — 30 тон сыравіны ў гадзіну. Асіповіцкі сыр “Рамбер” у кастрычніку адзначаны залатым медалём на XVII Расійскай аграпрамысловай выстаўцы “Залатая восень-2015” у Маскве, а нядаўна стала вядома, што сыркі глазураваныя “Веселые внучата” сталі пераможцамі прэміі спажывецкага прызнання “Народная марка”. Дарэчы, калі браць толькі гэтыя віды прадукцыі, то за студзень-кастрычнік выраблена і рэалізавана 1.759 тон паўцвёрдых сыроў — 423% да леташніх паказчыкаў, 914 тон сыркоў — 193,2%.

Таццяна Паўлаўна лічыць дасягнутае агульнай заслугай калектыву, які не баіцца ніякіх вытворчых цяжкасцей. “Усё ў нас атрымаецца!” — менавіта такое перакананне кіраўніка не раз падбадзёрвала на нялёгкім шляху да перамог. Сёння на прадпрыемстве нямала кадраў з вялікім стажам работы, хапае моладзі. Вось на гэты сплаў вопыту і задору і ўскладаюцца надзеі.

Последние новости

Общество

На Асіповіччыне ўручылі «Бацькаву кашулю»

17 сентября 2026
Читать новость
Общество

Горячая линия по вопросам соблюдения нанимателями требований законодательства об охране труда

17 сентября 2026
Читать новость
Власть

Лукашенко: День народного единства символизирует национальное достоинство и историческую справедливость

17 сентября 2026
Читать новость
Здравоохранение

О профилактике острых респираторных инфекций

17 сентября 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп для всех знаков на 17 сентября

17 сентября 2026
Читать новость
Общество

«Вместе мы — сила: осиповичане о значении Дня народного единства

17 сентября 2026
Читать новость

Рекомендуем