Редактор газеты “Запаветы Леніна” – Анатолий Николаевич Радкевич

Редактор газеты “Запаветы Леніна” – Анатолий Николаевич Радкевич

“Удзячна за тое, што па лёсе прайшоў…”

Знаёмства з Анатолем Мікалаевічам Радкевічам адбылося яшчэ да таго, як я пачала працаваць у рэдакцыі. Яго жонка Людміла Георгіеўна, настаўніца рускай мовы і літаратуры СШ-4, — мой класны кіраўнік. Гэта быў канец 60-х гадоў. Усім класам мы інсцэніравалі невялікі ўрывак з п’есы пра Айчынную вайну да Дня Перамогі і іншы раз збіраліся на рэпетыцыі, адпрацоўвалі мастацкае маўленне на іх кватэры. У адзін з дзён пазнаёміліся з яе мужам — рэдактарам раённай газеты “Запаветы Леніна”. Анатоль Мікалаевіч быў рады нашаму візіту і з задавальненнем прыняў сам удзел у рэпетыцыі. Падказваў наконт вымаўлення, на якіх словах зрабіць націск, дзе — якія паўзы.

Ці магла тады падумаць, што літаральна праз тры гады буду ўладкоўвацца на работу машыністкай да гэтага чалавека! Але лёс распарадзіўся менавіта так. Вельмі тады хвалявалася: возьме ці не? Падпісаў заяву. Як зараз чую яго словы: “Адна ўмова да вас, Люда. За кароткі тэрмін трэба вывучыць беларускую мову”.

Я яе ў школе не вывучала — з сям’і вайскоўцаў, і, шчыра скажу, што не ўмова, якую паставіў рэдактар, збянтэжыла, а тое, што размаўляў са мной на “вы”, хаця розніца ва ўзросце — дваццаць гадоў. Пазней усвядоміла, што і да другіх маладых работнікаў Анатоль Мікалаевіч звяртаўся паважліва.

Культура? Так. Але, пабачыўшы на сваім вяку другіх кіраўнікоў, з упэўненасцю магу сказаць, што гэта — манера таленавітага кіраўніка. Менавіта ім быў надзелены тагачасны рэдактар, які ўмеў працаваць з людзьмі, шанаваў і любіў іх. Ён заўсёды клапаціўся аб будучым сваёй газеты — кадрах, адукаваных журналістах, што аддана будуць служыць выбранай прафесіі. “Трэба вучыцца, трэба вучыцца”, — пастаянна “надакучліва” нагадваў моладзі. Таму многія з нас тады, у 70-я гады, вучыліся завочна ва ўніверсітэце: хто — на журфаку, хто — на філфаку. Пазней ужо прыйшоў прафесіяналізм. А самыя першыя ўрокі прафесіянальнага майстэрства паказваў на практыцы іменна Анатоль Мікалаевіч.

Усе рукапісныя матэрыялы тады здаваліся рэдактару на зацвярджэнне ў друк. Спачатку, калі не было вопыту, гэтыя допісы выглядалі такім чарнавіком, што непазбежна даводзілася перапісваць. Ён заўсёды абмяркоўваў сваю праўку з аўтарам. Тактоўна пераконваў у замене аднаго слова другім, пабудове сказаў, жанравым выкананні. Абавязкова пачынаў размову з найбольш удалых выказванняў. Не скупіўся на пахвалы. I тут мала сказаць, што вучыў нас, як трэба пісаць. Мабыць, самае галоўнае, — умеў чакаць, ніколі не спяшаўся з вывадамі. Ведаў, што толькі з часам прыйдуць вопыт і ўменне да тых, хто гэтага жадае.

Патрабавальны да сябе, ён патрабаваў таго ж і ад другіх. Выглядала гэта не прыдзірлівасцю, а простымі жыццёвымі выхаваўчымі момантамі. Не дараваў спазнення на работу (што ў маладосці нярэдка здараецца) і не прымаў ніякіх аргументаў, бо сам на рабочым месцы быў заўсёды загадзя. Калі рабіў заўвагу, то падаваў усё так, што крыўды не заставалася, але больш спазняцца не хацелася. Сур’ёзны тон размовы суправаджаўся хітраватай добразычлівай усмешкай. I разгневаным, нястрыманым мы ніколі яго не бачылі. Анатоль Мікалаевіч заўсёды кіраваўся тым, што любую сітуацыю можна вырашыць дыпламатычна, а не крыкамі і амбіцыямі. Потым гэта нярэдка дапамагала ў жыцці — было ж у каго навучыцца!

Нашаму кіраўніку шмат разоў прапаноўвалі перайсці працаваць у абласную газету “Магілёўская праўда” на пасаду намесніка рэдактара. Мы ганарыліся, што Анатоля Мікалаевіча цэняць у вобласці, але адначасова і перажывалі, чакалі яго рашэння. І кожны раз ён адмаўляўся ад такой прапановы. Ні абласны горад, ні вышэйшыя пасады не вабілі гэтага чалавека. Ён заставаўся верным свайму дзецішчу — “Запаветам Леніна”, тым, з кім працаваў доўгія гады.

Последние новости

80 лет Великой Победе

Как проходит День Победы в Осиповичах

9 мая 2025
Читать новость
80 лет Великой Победе

“Осиповичские” партизанские комбриги: сколько же их было?

9 мая 2025
Читать новость
80 лет Великой Победе

Служили два товарища

9 мая 2025
Читать новость
80 лет Великой Победе

«Даже через столетия будем помнить и благодарить». Виктор Ананич поздравил осиповчан и жителей района с праздником Великой Победы

9 мая 2025
Читать новость
80 лет Великой Победе

С Днем Победы, осиповчане!

9 мая 2025
Читать новость
Актуальнае

Депутат Палаты представителей Национального собрания Олег Дьяченко поздравил жителей Осиповичского района с праздником Победы

9 мая 2025
Читать новость

Рекомендуем