У ліку асіповіцкіх вадзіцеляў, якія перавезлі тысячу тон збожжа ад камбайнаў, — малады працаўнік ААТ “Авангард-Ніва” Дзяніс Лазоўскі

У ліку асіповіцкіх вадзіцеляў, якія перавезлі тысячу тон збожжа ад камбайнаў, — малады працаўнік ААТ “Авангард-Ніва” Дзяніс Лазоўскі

На залатым полі

Павіншаваць з гэтай падзеяй днямі накіраваліся на ніву побліз Цяплух кіраўнік раёна Канстанцін Жыгуцкі і старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Святлана Сідарэнка. Падзячны ліст, вымпел пераможцы працоўнага спаборніцтва і фірменная прафсаюзная кепка, грашовая прэмія ды найлепшыя пажаданні будуць для хлопца добрым заахвочваннем. “Няхай першая тысяча тон стане знакавым пачаткам слаўнай працоўнай біяграфіі і важным крокам да новых працоўных перамог”, — такую “ўстаноўку” даў Дзянісу старшыня райвыканкама.

 

Некалі Лазоўскі вучыўся ў гарадской СШ № 1, потым паступіў у Клічаўскі дзяржаўны аграрна-тэхнічны каледж, дзе і атрымаў спецыяльнасць тэхніка-механіка. На “адпрацоўку” патрапіў у сённяшнюю гаспадарку. Спадабаліся і дружны калектыў “авангардаўцаў”, і зручнасць дабірацца з горада на работу.

Менавіта на адвозцы зерня ад камбайнаў Дзяніс задзейнічаны ўпершыню, і старт на такім участку атрымаўся паспяховы: сёння ў асабістым заліку маладога вадзіцеля ўжо 1532 перавезеныя тоны хлебнага багацця. Работа хоць і нялёгкая, але цікавая. Ды і агульны камандны дух захоплівае: хочацца працаваць хутка і эфектыўна. Галоўнае, каб надвор’е не падводзіла.

А ўчарашняя зводка жніва па раёне расказвае наступнае: убрана 89% ніў, намалочана 17304 тоны збожжа пры сярэдняй ураджайнасці 24 цэнтнеры з гектара.

Валянціна КОРБАЛЬ.

v.korbal@gzt-akray.by

Последние новости

Общество

Честь, долг, память: страницы истории воина-интернационалиста из Осиповичей

15 февраля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 15 февраля для всех знаков Зодиака

15 февраля 2026
Читать новость
Образование

Дзіцячы сад № 6 “Сонейка” вясной адзначыць 30-годдзе

14 февраля 2026
Читать новость
Общество

Елизовский сельсовет: малая родина большого масштаба

14 февраля 2026
Читать новость
Армия

Военнослужащий 465 ракетной бригады Виктор Артёмов принял активное участие в расчистке города во время циклона «Улли»

14 февраля 2026
Читать новость
Общество

Комбинат бытового обслуживания функционирует в Осиповичах с 1960 года

14 февраля 2026
Читать новость

Рекомендуем