У Асіповічах праходзіць традыцыйная выстава “Калядны калейдаскоп”

У Асіповічах праходзіць традыцыйная выстава “Калядны калейдаскоп”

Гэта трэба бачыць!

Навучэнкі гуртка “Юны мастак” Валерыя Астаповіч, Ксенія Мяржынская, Вольга Перасыпкіна разам з педагогамі дадатковай адукацыі Тамарай Веправай і Святланай Пацкевіч расстаўляюць выставачныя экспанаты.

На ёй прадстаўлена больш за 130 работ выхаванцаў, якія наведваюць аб’яднанні па інтарэсах дэкаратыўна-прыкладной накіраванасці: “Аплікацыя саломкай”, “Бісерапляценне”, “Сувенір”, “Чараўніца”, “Вдохновение”, “Юны мастак” і іншыя. Па словах педагога дадатковай адукацыі, мастацкага кіраўніка ўзорнай студыі “ЦУД” Святланы Пацкевіч, для экспазіцыі былі адабраны лепшыя вырабы дзяцей, якія адлюстроўваюць калядна-навагоднюю тэматыку. Рабяты заўсёды з задавальненнем рыхтуюцца да штогадовага мерапрыемства. Разам з настаўнікамі думаюць над сюжэтамі, старанна падбіраюць патрэбны матэрыял, выкарыстоўваюць сучасныя тэхнікі. Тут можна ўбачыць лясных прыгажунь, герояў казак, навагодніх персанажаў, калядныя вянкі і шмат чаго яшчэ. Усе прадстаўленыя вырабы — сапраўдныя творы мастацтва. У кожнай прысутнічае душа майстра, цеплыня яго рук і любоў да зімніх свят. Выставу, якая працягнецца па 18 студзеня, наведваюць бацькі навучэнцаў, выхаванцы дзіцячых садкоў. Для жадаючых асвоіць тое ці іншае рамяство педагогі могуць правесці майстар-класы.

Последние новости

Культура

Что посмотреть на неделе в Осиповичах?

29 июля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп для всех знаков на 29 июля

29 июля 2026
Читать новость
Актуальнае

Куда пойти работать в Осиповичском районе?

28 июля 2026
Читать новость
Интервью

Жыхарка Асіповіцкага раёна Сняжана Жуковіч была дэлегатам другога Усебеларускага народнага сходу

28 июля 2026
Читать новость
Сельское хозяйство

На асіповіцкіх палях сабрана пятая частка ўраджаю

28 июля 2026
Читать новость
Сельское хозяйство

Сегодня — забота, завтра — молоко

28 июля 2026
Читать новость

Рекомендуем