Сям’я Крысціны і Кірыла Краснашчок з аграгарадка Каўгары Асіповіцкага раёна адносяцца да тых, хто ніколі не марыў аб гарадскім жыцці.

Сям’я Крысціны і Кірыла Краснашчок з аграгарадка Каўгары Асіповіцкага раёна адносяцца да тых, хто ніколі не марыў аб гарадскім жыцці.

Калі кожны дзень цікавы

Уласны дом, свой надзел зямлі, неабходная тэхніка — такія прыярытэты мае гэта дружная сям’я. Што паўплывала на выбар? Магчыма, якраз тое, што самі выхадцы з сяла: Крысціна нарадзілася і вырасла ў Каўгарах, яе муж — у Краях. Абодва перакананы, што Дараганаўшчына — лепшае месца для жыцця, а мясцовыя карані сапраўды даюць сілы, каб памнажаць і ўмацоўваць свой род.

Канечне, як і ў іншых, усё з’явілася не адразу. Спачатку набылі жыллё ў Краях, потым вырашылі пераехаць у Каўгары. З цягам часу куплены тут дом становіцца ўсё больш добраўпарадкаваным, засталося ўдасканаліць частку жылплошчы — і будзе не горш за гарадскую кватэру. Толькі значна лепшыя адчуванні, чым у жыхароў шматпавярховак: тое, што бачыш за акном, таксама належыць табе.

Зараз Крысціна ў складзе малодшага медперсаналу Дараганаўскай бальніцы, а Кірыл працуе вальшчыкам лесу ў Фаліцкім лясніцтве. За час сумеснага жыцця нарадзіліся сынкі Цімафей і Мацвей. Маладая матуля згаджаецца, што ў выхаванні хлапчукоў павінен быць галоўным тата. Па-першае, яго мужчынскае слова больш ёмкае. Па-другое, з малых гадоў можа навучыць сыноў мужчынскім заняткам. Кірыл сам цікавіцца тэхнікай, прывівае інтарэс да яе і дзецям. Ёсць у гаспадарцы трактарэц, зроблены ўласнымі рукамі, — згадзіцеся, не кожнаму пад сілу такое вынаходніцтва. У наяўнасці аўтамабіль і матацыкл — “круціць гайкі” ёсць на чым. Нярэдка даводзіцца працаваць і са сталяркай — і такія навыкі таксама карысныя. Так што малым з татам ніколі не бывае сумна, а якія інструменты для чаго служаць, хлопчыкі добра ведаюць ужо зараз.

Па доглядзе за гаспадаркай юным вяскоўцам таксама ёсць “практыка”: у хляве жыве вясёлы курыны клан, а ў хуткім часе тут паселіцца яшчэ і парсючок.

У мамы, акрамя агарода і ўсяго, што з ім звязана, свае заняткі. Яна любіць пачаставаць сынкоў і мужа якой-небудзь хатняй выпечкай. Усё разлятаецца ўмомант, асабліва беляшы і пячэнне. Стварэнне ўтульнасці ў доме — таксама прэрагатыва гаспадыні. У вольны час яна займаецца маляваннем карцін, вышыўкай. Усякая зробленая сваімі рукамі рэч упрыгожвае дом, робіць яго адметным, сваім.

На пытанне, ці існуюць сакрэты сямейнага шчасця, Крысціна адказала, што ў кожнай сям’і яны свае. Ды

і сакрэтамі гэта не назавеш: проста трэба адзін аднаго паважаць ды ўлічваць інтарэсы блізкага чалавека.

А нядаўна ў жыцці сям’і адбылася яркая падзея: усе разам удзельнічалі ў раённым этапе рэспубліканскага сельскагаспадарчага праекта “Уладар сяла-2023”. І выступілі паспяхова — больш за ўсіх набралі балаў! Канечне, хваляваліся, каб прадставіць Дараганаўшчыну на да-стойным узроўні. Чым багацейшая палітра кожнага дня — тым цікавей жыццё.

Последние новости

Власть

Как отечественные комбайны выдерживают уборку в сложных погодных условиях? Ситуацию оценил Лукашенко

24 июля 2025
Читать новость
Власть

“Пресс должен быть”. Лукашенко про технологии, от которых не нужно “отпихиваться”

24 июля 2025
Читать новость
Общество

Расширен перечень товаров, подлежащих прослеживаемости

24 июля 2025
Читать новость
Общество

Просто умейте мечтать. Жители и гости Осиповичского района делятся своими секретами счастливого лета

24 июля 2025
Читать новость
Общество

У фокусе — дзве Кацярыны. Маладыя спецыялісты працуюць на станцыі Асіповічы толькі тры месяцы, але ўжо заслужылі павагу калег

24 июля 2025
Читать новость
Общество

Гороскоп на 24 июля для всех знаков зодиака

24 июля 2025
Читать новость

Рекомендуем