Сямейная справа

Загадчык майстэрняў ААТ “ЖорнаўкаАГРА” Сяргей Піляк да сельскагаспадарчай працы заўсёды адносіўся з павагай. Некалі шафёрам рабіў яго бацька, і Сяргей Аляксандравіч памятае вялікае захапленне, калі той браў яго ў кабіну. Ды і на ферме, дзе шчыравала даяркай матуля, яму таксама падабалася — знаходзілася ў доглядзе за жывёлаю шмат цікавага. А ў 9 класе самастойна адвозіў зерне ад камбайна ў час уборкі ўраджаю.

На Асіповіччыну Піляк патрапіў з забруджанага радыяцыяй Хойніцкага раёна ў 1994 годзе. Канечне, пакідаць родныя мясціны было шкада, аднак трэба думаць пра будучыню.

За два дзясяткі гадоў сталі роднымі і Жорнаўка, і сельгас-прадпрыемства. Гаспадарка забяспечыла добрым жыллём. Піляку падабаецца дружны калектыў, яго надзейны мехатрад. Калі ўзнікае неабходнасць, Сяргей Аляксандравіч удзельнічае ў жніве. Сёлета ў час уборкі ўраджаю ён намалаціў на ўмоўны камбайн 792,1 тоны зерня і заняў трэцяе месца ў раённым спаборніцтве. Чым не прыклад для калгаснай моладзі?

Радуе яго і тое, што побач працуе механізатарам 19-гадовы сын Аляксей. Пасля вучобы ў Асіповіцкім прафесійна-тэхнічным каледжы хлопец прыйшоў у родны калгас. “Калі трэба, не толькі дапамагу, але і паўшчуваю, — кажа бацька. — А як жа, трэба яшчэ многаму навучыць. Хаця прыемней, канечне, хваліць сына, ён — хлопец старанны”.

Падабаецца працаваць пад кіраўніцтвам бацькі і Аляксею — дарадчык заўсёды побач. Ды і розныя пытанні можна абмяркоўваць яшчэ і дома. Карацей, узаемаразуменне тут гарантавана.

Зараз хлопец робіць на трактары. Занятасці хапае — уносіць удабрэнні пад ворыва, на ферме часта патрабуецца дапамога трактара. Бацька раіць сыну вучыцца далей. Магчыма, так хлопец і зробіць. I планаў пакінуць свой аграгарадок Аляксей не будуе: калі ўсё задавальняе, навошта шукаць лепшага?

Последние новости

Общество

Бярозы зусім не беластволыя — упэўнена асіпаўчанка Святлана Дубініна

1 ноября 2026
Читать новость
Общество

“Камень” в огороде

1 ноября 2026
Читать новость
Общество

Вопрос онлайн

1 ноября 2026
Читать новость
Общество

И слова дивная игра

1 ноября 2026
Читать новость
Общество

Пералік дзяржаўнай дапамогі

30 октября 2026
Читать новость
Общество

Оплата ЖКХ

30 октября 2026
Читать новость

Рекомендуем