Сяброўства аднагодкаў

Сяброўства аднагодкаў

85 гадоў… Для чалавека — нямала, а ў жыцці друкаванага выдання — самы росквіт. Наладжаны сістэма работы і трывалыя сувязі з рознымі прадпрыемствамі, выпрацаваны маршруты паездак, маюць сваіх чытачоў тэматычныя старонкі, сфарміраваны штат пазаштатнікаў…

Але калектыў заўсёды імкнецца да новага, сочыць за жыццём краіны і рэгіёна, выкарыстоўвае зваротную сувязь, каб ведаць, што цікавіць людзей і да чаго яшчэ трэба імкнуцца. З увагай выслухваем крытычныя заўвагі, якія толькі дапамагаюць рушыць наперад, пашыраюць дыяпазон уздымаемых тэм.

Вось меркаванне аб дзейнасці рэдакцыі тых, хто нарадзіўся ў адзін год з ёю — у 1931-м. Яны разам сталелі, перажывалі адны гістарычныя падзеі, паралельна набіраліся вопыту і жыццёвай мудрасці.

Ева Сяргееўна Собалева:

— “Раёнка” адзначае свой дзень нараджэння 10 чэрвеня, а я — 10 лістапада. Пасябравалі даўно. Выпісваю і чытаю з вялікай цікавасцю і ніколі не згаджаюся з людзьмі, якія за штосьці лаюць газету, заўсёды даказваю зваротнае. Некаторыя нумары захоўваю, ёсць нават за 1982 год. Ведала некаторых супрацоўнікаў — Алега Цімінскага, Мікалая Грышановіча. А Тамашэўскі — гэта наогул волат журналістыкі! І цяпер заўсёды цікаўлюся, хто аўтар артыкула. Кожны свежы нумар прачытваю ад коркі да коркі, таму добра ведаю, што адбываецца ў раёне.

Жадаю сваёй газеце працвітання на доўгія гады. Яна — лепшы сродак данесці да жыхароў інфармацыю пра людзей і іх дасягненні.

Лідзія Аляксандраўна Суравец:

— Зараз “раёнку” не выпісваю, але чытаю: прыносіць суседка. Цікава, бо многіх людзей, пра якіх пішуць, ведаю, а калі не, дык знаёмлюся. Напрыклад, цяпер вывучаю дэлегатаў V Усебеларускага сходу. Цікавыя старонкі “Культурная палітра”, “Як жывеш, ветэран?”. Калі знаёмлюся з міліцэйскай інфармацыяй, заўсёды здзіўляюся: колькі ж яшчэ ёсць тых, хто ідзе насуперак закону…

Артыкулы пра добрых людзей заўсёды ствараюць добры настрой, пішыце іх часцей. Фотаздымкі люблю разглядаць, навінамі цікаўлюся — усё даспадобы. І шрыфт добры, чытаецца лёгка.

Марыя Мікалаеўна  Осіпава:

— За 85 гадоў пабачыла і паспрабавала ўсяго. У вайну ледзьве не расстралялі фашысты, двух братоў адправілі ў канцлагер, татавага брата павесілі. Нямала страт было і на жыццёвым шляху. Але ёсць і добрае. Так і ў газеты былі розныя перыяды.

Калі рабіла на торфапрадпрыемстве, то нярэдка прыязджалі карэспандэнты, пісалі пра нашы поспехі.  Частым госцем быў Анатоль Тамашэўскі — вельмі добры чалавек. Цікавіўся не толькі працай, але і нашым жыццём, грамадскай дзейнасцю, любіў слухаць, як спяваем. А мы ж галасістыя: і прыпеўкі перабяром, і народныя песні.

А газету чытала ва ўсе часы. Яна насіла розныя назвы, але заўсёды адлюстроўвала жыццё раёна.

 

Віншуем равеснікаў газеты з юбілейнай датай. Рэдакцыя ўдзячна ўсім чытачам выдання — былым, цяперашнім і будучым. Спадзяёмся, што менш іх не стане — прыкладзём для гэтага ўсе намаганні. Рады і вашым допісам, якія заўсёды стараемся выкарыстаць. Прапаноўвайце цікавыя тэмы, дзяліцеся думкамі. І спрачайцеся: колькі людзей — столькі і меркаванняў!

Іна Заскевіч.

Последние новости

Власть

“Надо решать вопрос”. Лукашенко поручил разобраться с проблемами на “АМКОДОРе”

21 апреля 2025
Читать новость
Власть

Создать условия для людей. Лукашенко обозначил задачи по развитию поселков городского типа

21 апреля 2025
Читать новость
Новости

Тематическую прямую телефонную линию проведет и.о. первого заместителя начальника Могилевской таможни Дерезовский Дмитрий Евгеньевич

21 апреля 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко во время рабочей поездки в Витебскую область посетил Оршанский лесхоз

21 апреля 2025
Читать новость
Новости

В Осиповичском районе проходит Неделя детской безопасности

21 апреля 2025
Читать новость
Актуальнае

Жыхарка Асіповіцкага раёна Наталля Малая з павагай ставіцца да матулінай спадчыны

19 апреля 2025
Читать новость