Сяброўства аднагодкаў

Сяброўства аднагодкаў

85 гадоў… Для чалавека — нямала, а ў жыцці друкаванага выдання — самы росквіт. Наладжаны сістэма работы і трывалыя сувязі з рознымі прадпрыемствамі, выпрацаваны маршруты паездак, маюць сваіх чытачоў тэматычныя старонкі, сфарміраваны штат пазаштатнікаў…

Але калектыў заўсёды імкнецца да новага, сочыць за жыццём краіны і рэгіёна, выкарыстоўвае зваротную сувязь, каб ведаць, што цікавіць людзей і да чаго яшчэ трэба імкнуцца. З увагай выслухваем крытычныя заўвагі, якія толькі дапамагаюць рушыць наперад, пашыраюць дыяпазон уздымаемых тэм.

Вось меркаванне аб дзейнасці рэдакцыі тых, хто нарадзіўся ў адзін год з ёю — у 1931-м. Яны разам сталелі, перажывалі адны гістарычныя падзеі, паралельна набіраліся вопыту і жыццёвай мудрасці.

Ева Сяргееўна Собалева:

— «Раёнка» адзначае свой дзень нараджэння 10 чэрвеня, а я — 10 лістапада. Пасябравалі даўно. Выпісваю і чытаю з вялікай цікавасцю і ніколі не згаджаюся з людзьмі, якія за штосьці лаюць газету, заўсёды даказваю зваротнае. Некаторыя нумары захоўваю, ёсць нават за 1982 год. Ведала некаторых супрацоўнікаў — Алега Цімінскага, Мікалая Грышановіча. А Тамашэўскі — гэта наогул волат журналістыкі! І цяпер заўсёды цікаўлюся, хто аўтар артыкула. Кожны свежы нумар прачытваю ад коркі да коркі, таму добра ведаю, што адбываецца ў раёне.

Жадаю сваёй газеце працвітання на доўгія гады. Яна — лепшы сродак данесці да жыхароў інфармацыю пра людзей і іх дасягненні.

Лідзія Аляксандраўна Суравец:

— Зараз «раёнку» не выпісваю, але чытаю: прыносіць суседка. Цікава, бо многіх людзей, пра якіх пішуць, ведаю, а калі не, дык знаёмлюся. Напрыклад, цяпер вывучаю дэлегатаў V Усебеларускага сходу. Цікавыя старонкі «Культурная палітра», «Як жывеш, ветэран?». Калі знаёмлюся з міліцэйскай інфармацыяй, заўсёды здзіўляюся: колькі ж яшчэ ёсць тых, хто ідзе насуперак закону…

Артыкулы пра добрых людзей заўсёды ствараюць добры настрой, пішыце іх часцей. Фотаздымкі люблю разглядаць, навінамі цікаўлюся — усё даспадобы. І шрыфт добры, чытаецца лёгка.

Марыя Мікалаеўна  Осіпава:

— За 85 гадоў пабачыла і паспрабавала ўсяго. У вайну ледзьве не расстралялі фашысты, двух братоў адправілі ў канцлагер, татавага брата павесілі. Нямала страт было і на жыццёвым шляху. Але ёсць і добрае. Так і ў газеты былі розныя перыяды.

Калі рабіла на торфапрадпрыемстве, то нярэдка прыязджалі карэспандэнты, пісалі пра нашы поспехі.  Частым госцем быў Анатоль Тамашэўскі — вельмі добры чалавек. Цікавіўся не толькі працай, але і нашым жыццём, грамадскай дзейнасцю, любіў слухаць, як спяваем. А мы ж галасістыя: і прыпеўкі перабяром, і народныя песні.

А газету чытала ва ўсе часы. Яна насіла розныя назвы, але заўсёды адлюстроўвала жыццё раёна.

 

Віншуем равеснікаў газеты з юбілейнай датай. Рэдакцыя ўдзячна ўсім чытачам выдання — былым, цяперашнім і будучым. Спадзяёмся, што менш іх не стане — прыкладзём для гэтага ўсе намаганні. Рады і вашым допісам, якія заўсёды стараемся выкарыстаць. Прапаноўвайце цікавыя тэмы, дзяліцеся думкамі. І спрачайцеся: колькі людзей — столькі і меркаванняў!

Іна Заскевіч.

Последние новости

Общество

Прокуратура Осиповичского района потребовала устранить нарушения в сфере увековечения памяти о погибших при защите Отечества и сохранении памяти о жертвах войн

24 апреля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 24 апреля для всех знаков Зодиака

24 апреля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 23 апреля для всех знаков Зодиака

23 апреля 2026
Читать новость
Культура

Что посмотреть на неделе в Осиповичах? Афиша кинотеатра «Родина»

22 апреля 2026
Читать новость
Власть

Филигранная точность на скорости 200 км/ч. Лукашенко показали возможности дронов и их операторов

22 апреля 2026
Читать новость
Власть

Лукашенко поручил ужесточить подготовку водителей в автошколах

22 апреля 2026
Читать новость