Сустрэча з дзяцінствам у Асіповічах

Сустрэча з дзяцінствам у Асіповічах

Станіслаў Сакалоў ужо працяглы час жыве і працуе ў Маскве, але не парывае сувязі з нашым раёнам, у якім прайшло яго дзяцінства, дзе рос, вучыўся і набіраўся жыццёвай сілы. I настолькі душа прыкіпела да малой радзімы, што з цягам часу нават сталічныя хмарачосы не змаглі сцерці з памяці вобраз беластвольных бярозак, а горад вялікіх магчымасцей не стаў даражэйшым за ціхі райцэнтр. Нездарма кнігі, аўтарам якіх ён з’яўляецца, нязменна звязаны з роднымі краявідамі і людзьмі, якія жылі і працавалі на Асіповіччыне.

соколов

Новым творам члена Саюза пісьменнікаў Беларусі стала кніга «Чрезвычайный и Полномочный Посол», якая выйшла сёлета ў выдавецтве «Белпрынт». Гэта выданне аўтар прысвяціў свайму бацьку Аркадзю Сакалову, які разам з дзедам — Васілём Еўдакімавічам — працаваў у Асіповіцкім паравозным дэпо. Дзядуля быў узнагароджаны ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга, двума ордэнамі «Знак Пашаны», медалямі. Меў званне «Ганаровы работнік чыгуначнага транспарту Беларусі». А старэйшы сын прайшоў слаўны шлях ад качагара паравоза ў час вайны да Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Савецкага Саюза ў Рэспубліцы Чад.

Станіслаў Аркадзьевіч расказвае пра юнацтва бацькі, яго поспехі, мужнасць і адвагу. Васемнаццацігадовы хлопец не пабаяўся вадзіць магутны браняпоезд у прыфрантавой паласе, хадзіць у разведку. Пазней атрымаў дзве вышэйшыя адукацыі, зрабіў кар’еру. Займаўся партыйнай работай, вывучаў замежныя мовы, меў розныя дыпламатычныя рангі.

Сям’я заўсёды іграла важную ролю ў яго жыцці, і зараз дзеці і ўнукі вырашылі ўвекавечыць памяць пра тату ў кнізе, матэрыял для якой збіралі разам. З ёй першым у горадзе пазнаёміўся начальнік лакаматыўнага дэпо Валерый Лайшаў (на здымку). I гэта не дзіўна: многія старонкі выдання прысвечаны мясцовым паравознікам, як раней называлі працаўнікоў лакаматыўных брыгад. Твор кіраўніку ўручылі члены Саюза пісьменнікаў Беларусі Станіслаў Сакалоў і яго сябар Ганад Чарказян, якія днямі наведалі райцэнтр.

Госці таксама пабывалі ў пакоі гісторыі чыгуначнага вузла, дзе з цікавасцю пазнаёміліся з экспа-зіцыяй. Калі вывучылі звесткі з гісторыі дэпо, што змешчаны ў памяці інфакіёска, заўважылі некаторыя прабелы. Iх у будучым і дапаможа ліквідаваць кніга знакамітага земляка, падораная музею.

Папоўнілася некалькімі дзясяткамі экзэмпляраў выдання і бібліятэчная сістэма, куды таксама завіталі госці. З’явілася яно і ў рэдакцыі «раёнкі».

На старонках кнігі, насычанай фотаздымкамі розных гадоў, змешчаны выявы нашага вакзала, лакаматыўнага дэпо. I паравоз, што стаіць на пастаменце, здаецца, рване зараз у прастору гісторыі. Менавіта на такім калісьці і працаваў наш славуты зямляк Аркадзь Сакалоў.

Iна ЗаскевIч.

Последние новости

Общество

Шестеро пострадавших в ДТП в Осиповичском районе выписаны из военного госпиталя

29 июля 2026
Читать новость
Культура

Что посмотреть на неделе в Осиповичах?

29 июля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп для всех знаков на 29 июля

29 июля 2026
Читать новость
Актуальнае

Куда пойти работать в Осиповичском районе?

28 июля 2026
Читать новость
Интервью

Жыхарка Асіповіцкага раёна Сняжана Жуковіч была дэлегатам другога Усебеларускага народнага сходу

28 июля 2026
Читать новость
Сельское хозяйство

На асіповіцкіх палях сабрана пятая частка ўраджаю

28 июля 2026
Читать новость

Рекомендуем