Сто першы год не горшы за папярэднія

Калі кагосьці віншуюць з днём
нараджэння, жадаюць здароўя на 100 гадоў. А чаму не болей?
Чалавечы ж век — велічыня не пастаянная. Можна жыць, хадзіць на сваіх нагах,
размаўляць, радавацца навакольным і на другой сотні гадоў. Не верыце?
Пацвярджэнне таму — Вольга Лук’янаўна Сямко.

Многа гадоў пражыла жанчына ў Ясені.
Працавала калгасным поварам. I цяпер успамінае, як гатавала абеды ды карміла
механізатараў, як працаўнікі дзякавалі за смачную ежу.

Давялося ёй і падэпутатстваваць,
наогул займацца грамадскай работай. Да людзей ставілася добразычліва,
старалася, чым магла, дапамагчы.

Мела сям’ю, толькі вось дзяцей бог не
даў. Таму цяпер і жыве ў аддзяленні кругласутачнага знаходжання для грамадзян
пажылога ўзросту і інвалідаў у Красным. «Тут не сумна, заўсёды ёсць з кім
пагутарыць. Ды і до-гляд добры», — дзеліцца жанчына.

Бабуля ганарыцца, што ёй пашчасціла
нарадзіцца 22 красавіка — як і правадыр пралетарыяту. У соты дзень нараджэння
дырэктар раённага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Iрына Асіпчук і
загадчыца аддзялення першаснага прыёму інфармацыі Вольга Фёдарава наведалі
Вольгу Лук’янаўну, каб павіншаваць і ўручыць падарункі. Бабуля шчасліва
ўсміхалася, маўляў, што ў пашпарт заглядаць, калі душа маладая — і ў
пацвярджэнне гучна завяла песню: «Пасею гурочкі». Жыццё
працягваецца!..

Последние новости

Общество

Горячая линия по вопросам соблюдения нанимателями требований законодательства об охране труда

17 сентября 2026
Читать новость
Власть

Лукашенко: День народного единства символизирует национальное достоинство и историческую справедливость

17 сентября 2026
Читать новость
Здравоохранение

О профилактике острых респираторных инфекций

17 сентября 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп для всех знаков на 17 сентября

17 сентября 2026
Читать новость
Общество

«Вместе мы — сила: осиповичане о значении Дня народного единства

17 сентября 2026
Читать новость
Общество

Граждане Российской Федерации смогут проголосовать на выборах в Государственную Думу на участках в Беларуси

16 сентября 2026
Читать новость

Рекомендуем