Среди осиповчан провели опрос

Среди осиповчан провели опрос

Апытанне

Бацькі і дзеці: ці існуе камунікатыўная праблема

Спрадвеку моладзь і людзі сталага ўзросту пыталіся знайсці кропкі сутыкнення, але не заўсёды ім гэта ўдавалася. Як зараз будуюць свае адносіны і што галоўнае ў захаванні мірнага існавання паміж прадстаўнікамі розных пакаленняў, даведаліся на вуліцах горада.

Любоў Філатава:

— І маладыя, і старыя маюць свой адметны характар, сярод і тых, і іншых трапляюцца не зусім адэкватныя асобы. Вось тады хочацца ад іх бегчы куды далей. Але такое не заўсёды магчыма, бо калі старасць робіць чалавека недзеяздольным, то яму, канечне, патрабуецца пэўны догляд. Добра, калі дзеці даглядаюць сваіх бацькоў і дапамагаюць ім. Раней моладзь была больш сумленнай, імкнулася не  проста мець грошы, але ствараць штосьці карыснае. Надзея была на сябе, свае рукі, сваю працу. Зараз многія “жывуць” у тэлефонах і камп’ютарах і не бачаць, што ў рэальным жыцці адбываецца. Канечне, не гавару пра ўсіх. Ёсць і адказныя маладыя людзі, але з часам, на жаль, такіх становіцца менш. Трэба слухаць дарослых: яны жыццё пражылі і шмат чаго ведаюць. На жаль, здароўе бывае дрэннае і ў маладых, таму і ім часам цяжка…

Кацярына Бандарэнка:

— Канечне, у людзей рознага ўзросту часта не супадаюць меркаванні. У кожнага чалавека, акрамя асабістага характару, ёсць яшчэ і ўнікальны жыццёвы вопыт. Часцей за ўсё дарослыя імкнуцца данесці сваё бачанне праблемы, каб перасцерагчы на іх думку “неразумнае дзіця” ад любой напасці. Маладым гэта можа і не падабацца, але не трэба выказваць тое ў рэзкай форме. Узрост неабходна паважаць. Нядрэнна і паслухаць, што бацькі раюць. Лічу, што меншыя павінны слухацца дарослых. Тут пытанне больш у выхаванні. Ну і ствараць сям’ю лепш асобна ад бацькоў ці другіх родзічаў. Тады і камянёў спатыкнення менш будзе.

Антон і Кацярына Трыбушэўскія:

— Усе мы, маладыя, заўсёды хочам штосьці зрабіць па-свойму. Яно і зразумела. І здаецца, што ведаеш, як трэба дзейнічаць. Можа і правільна самім “набіваць шышкі”, але старэйшых трэба паважаць і, калі пытанне не такое ўжо прынцыповае, і ўступіць. Бо людзі сталага ўзросту прывыклі да пэўнага ладу жыцця, станаўленне іх характару адбывалася ў іншых умовах, якія адрозніваюцца ад сучасных. Сталых людзей ужо не змяніць, а не заўважыш, як і сам пачнеш вучыць і настаўляць сваіх дзяцей.

Вольга Палуэктава:

— Можа, і існуюць нейкія складанасці, але ж мяне яны не закранулі. Добра наладжаны адносіны і з дзецьмі, а ў мяне іх двое, і з трыма ўнукамі, і са свекрывёю. Жывём асобна, таму і няма канфліктаў. Калі засумавалі, то прыехалі ў госці. Пабылі трошкі, пагутарылі, пацешыліся — і дадому. Вось, напэўна, і ўвесь сакрэт. Бо калі жывеш на адной тэрыторыі, то абавязкова будуць нагоды для незадаволенасці. Праўду кажуць, што на адной кухні дзвюм гаспадыням не месца. Гэта і пра мужчын. А ўвогуле, блізкія павінны дапамагаць адзін аднаму. Калі і ёсць нейкае рознагалоссе, то трэба ўмець прамаўчаць. Каб мець зносіны, любіць і быць  любімым, трэба сябе дзесьці пераадольваць.

Последние новости

Власть

Лукашенко награжден орденом Святого апостола Андрея Первозванного. Торжественная церемония состоялась в Кремле

9 октября 2024
Читать новость
Власть

Лукашенко: Западу не удалось удушить Беларусь и Россию

9 октября 2024
Читать новость
Общество

В рамках рассмотрения проекта закона Республики Беларусь «О республиканском бюджете на 2025 год» обсуждаются ключевые меры по повышению заработной платы бюджетников

9 октября 2024
Читать новость
Общество

Делегация Законодательного собрания Нижегородской области посетила производственную базу ЧСУП «Рахмат-строй» в Осиповичском районе

9 октября 2024
Читать новость
Спорт и туризм

Спортсмены из Осиповичей стали призёрами первенства по лёгкой атлетике

9 октября 2024
Читать новость
Спорт и туризм

Юные баскетболисты из Осиповичей вернулись с медалями с первенства области

9 октября 2024
Читать новость

Рекомендуем