Сельскі фельчар

Сельскі фельчар

Адзін з фактараў, які надае вясковаму жыццю ўпарадкаванасці і свайго роду ўтульнасці — наяўнасць у населеным пункце медустановы.

Фельчарска-акушэрскі пункт у Красным са сваімі функцыямі спраўляецца выдатна. А абслугоўваюцца тут жыхары яшчэ пяці вёсак: Галынкі, Копчы, Шэйпічаў, Чучча, Сталяроў — усяго каля чатырохсот чалавек. Калі вызначыць асноўныя напрамкі, па якіх арганізуецца работа ФАП, можна назваць аказанне медыцынскай дапамогі, у тым ліку ажыццяўленне выклікаў на дом, дыспансерызацыю, вакцынацыю, патранаж. І ўсе гэтыя патокі адмыслова аб’ядноўвае і размяжоўвае фельчар Яніна Міхалап. Па вялікім рахунку ўзгаданую работу можна назваць адным выразам — “мерамі па захаванні і ўмацаванні здароўя насельніцтва”.

Штодня Красненскі фап наведвае каля паўтара дзясятка чалавек. Канечне, большасць з іх па прычыне нейкіх фізічных “непаладак” альбо з мэтай набыцця лекавых сродкаў — аптэчны пункт таксама ў наяўнасці. Варта адзначыць, што ўсё больш становіцца тых, хто прыходзіць у медустанову з прафілактычнымі мэтамі.

У тым, што землякі наведваюць фап не толькі пад прымусам абставін, немалая заслуга яго загадчыка. Для Яніны Мікалаеўны фельчарска-акушэрскі пункт у Красным некалі стаў першым месцам працы пасля заканчэння вучобы у Бабруйскім дзяржаўным медыцынскім каледжы. Як расказвае маладая жанчына, тады вельмі хацелася працаваць і набірацца вопыту ў вялікім калектыве, пад кіраўніцтвам старэйшых калег. Аднак лёс распарадзіўся так, што дзяўчыне давялося самой спраўляцца з многазадачнасцю працы вясковага фельчара, прымаць адказныя рашэнні, хутка дапаўняць тэарэтычную базу практычным кампанентам. І, з аднаго боку, гэта добра: нягледзячы на дастаткова малады ўзрост, Яніна цяпер універсальны і вопытны спецыяліст.

Цэняць яе і ў вялікім калектыве ЦРБ. Таму, калі пасля дэкрэтнага адпачынку трэба было вырашаць, вяртацца на ранейшае месца працы ці шукаць альтэрнатыву, кіраўніцтва райбальніцы пайшло насустрач, зрабіўшы зручны графік, каб была магчымасць забіраць маленькага сына Ігната з дзіцячага садка. Між іншым, кожны дзень даводзіцца ездзіць на ўласным транспарце з Бабруйска.

Ёсць у Яніны Міхалап і такі спецыфічны абавязак, як адміністрыраванне тэлеграм-канала ЦРБ “Осиповичи — здоровый город”. Хто яшчэ не падпісаны — раім: тут сапраўды карысная інфармацыя.

Увогуле, малады медык мае цягу да новых ведаў. Так, праз год пасля вучобы ў каледжы паступіла ў Міжнародны дзяржаўны экалагічны інстытут імя А.Д. Сахарава і атрымала спецыяльнасць эколага-эксперта. Магчыма, спалучэнне двух прафесій адкрые для Яніны новыя перспектывы.

А пакуль некалькі парад ад фельчара Красненскага ФАП на летні перыяд: сачыць за артэрыяльным ціскам; не перагружацца фізічна, ужываць больш садавіны і гародніны, а таксама ў цэлым прытрымлівацца здаровага ладу жыцця. Напрыклад, больш ездзіць на веласіпедзе, як гэта робіць сама Яніна, накіроўваючыся па адрасах пацыентаў.

Последние новости

Общество

Поблагодарили за монумент и попросили содействия в благоустройстве территории. Узнали, как прошла прямая линия Виктора Ананича

8 октября 2024
Читать новость
Армия

Осиповчане принимают участие в «Марше кремлевских курсантов»

8 октября 2024
Читать новость
Власть

Лукашенко: никто из серьезных людей в Украине не думает о том, что надо зайти в Беларусь

8 октября 2024
Читать новость
Власть

Лукашенко об изменениях в ядерной доктрине России: риски для кого-то новые появились, но не для нас

8 октября 2024
Читать новость
Общество

«Дай лесу новае жыццё!» Под таким названием с 12 октября по 12 ноября Минлесхоз проведет добровольную акцию по восстановлению ветровально-буреломных участков. Поучаствовать в ней смогут и осиповчане

8 октября 2024
Читать новость
Общество

На Осиповичском хлебозаводе прошла встреча прокурора района Дениса Иванькова с трудовым коллективом

8 октября 2024
Читать новость

Рекомендуем