Ровесница Октябрьской революции живет в Осиповичском районе

Ровесница Октябрьской революции живет в Осиповичском районе

Сёлета адзначаецца юбілейная дата — векавы юбілей з дня Вялікай Кастрычніцкай рэвалюцыі. А ў нашым раёне ёсць чалавек, які ў гэтыя слаўныя дні таксама святкуе сваё стагоддзе. Гэта жыхарка Свіслачы Юзэфа Антонаўна Суднік.

Нарадзілася яна 3 кастрычніка 1917 года на Клічаўшчыне. Нялёгкім было жыццё. Ад хваробы малымі памерлі сястрычкі і брацікі. Сапраўдную трагедыю прынесла калектывізацыя. Тата, які быў моцным гаспадаром, змог пераадолець сябе і здаў маёмасць, што нажываў крывёю і потам, у калгас. I ўсё рабіў для агульнай карысці, але гэта не выратавала яго. Аднойчы ноччу па чыімсьці даносе іх з сынам забралі. З сям’і і жыцця. А ў жонкі з адзінай дачкой — усе, хто засталіся ад некалі вялікай працавітай сям’і — адабралі хату і маёмасць.

Але і гэта не зламала дзяўчыну, не парушыла яе веру ў камуністычныя ідэалы і не пасяліла ў душы злосць ці жорсткасць. I пасля сямігодкі яна становіцца адной з першых дзяўчат-трактарыстак. Потым асвойвае і аўтамашыну.

А калі стала працаваць у нашым раёне, сустрэла і свайго суджанага. Толькі шчаслівае і стабільнае жыццё і на гэты раз не было доўгім: яго перакрэсліла вайна. Пётр стаў партызанам, а Юзэфа, калі фашысты падыходзілі да вёскі, каб не пакінуць ім сваю «палутарку», сваімі рукамі разабрала яе і схавала ў сіласную яму. Каб потым, пасля вызвалення, як ні ў чым не бывала, прыехаць у адноўлены калгас на ўласным транспарце, што быў тады на вагу золата.

Муж загінуў у час адной з аперацый, арганізаваных народнымі мсціўцамі, а Юзэфа засталася з дваімі малымі, за якімі даглядала бабуля, бо маладой жанчыне неабходна было працаваць. Ад цямна да цямна, без выхадных…

Зараз цяжка палічыць, колькі кіламетраў адкалясіла гэта нястомная працаўніца, адвозячы розныя сельскагаспадарчыя грузы.

Круціла баранку яна больш за чвэрць веку. А потым яшчэ столькі ж прыбірала ў школе санаторнага піянерлагера «Свіслач»: да дзяцей і парадку цягнулася заўсёды. I да людзей заўсёды ішла з адкрытым сэрцам, увагай і дабрынёй.

Сёння прымае бабуля Юзя віншаванні не толькі ад родных, але і ад суседзяў і мясцовай улады. Дастойны чалавек, у якога ёсць чаму павучыцца.

Последние новости

Общество

Честь, долг, память: страницы истории воина-интернационалиста из Осиповичей

15 февраля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 15 февраля для всех знаков Зодиака

15 февраля 2026
Читать новость
Образование

Дзіцячы сад № 6 “Сонейка” вясной адзначыць 30-годдзе

14 февраля 2026
Читать новость
Общество

Елизовский сельсовет: малая родина большого масштаба

14 февраля 2026
Читать новость
Армия

Военнослужащий 465 ракетной бригады Виктор Артёмов принял активное участие в расчистке города во время циклона «Улли»

14 февраля 2026
Читать новость
Общество

Комбинат бытового обслуживания функционирует в Осиповичах с 1960 года

14 февраля 2026
Читать новость

Рекомендуем