Раіса і Уладзімір Пасевічы выйгралі бонус ад “Асіповіцкага края”

Раіса і Уладзімір Пасевічы выйгралі бонус ад “Асіповіцкага края”

Узаемная цікавасць

Не думайце, паважаныя чытачы, што толькі вы з цікавасцю адкрываеце наша выданне. Працаўнікі “раёнкі” заўсёды з вялікім задавальненнем сустракаюцца з вамі, каб пагутарыць, абмеркаваць справы і ўвогуле больш блізка пазнаёміцца.

Нагода для візіту да Пасевічаў з Цяплух была самая прыемная: сям’я аказалася ў ліку тых, хто па выніках чэрвеньскага дня падпісчыка выйграў абяцаны “АК” прыз. Сумесна з нашымі партнёрамі ў раённым вузле паштовай сувязі было разыграна чатыры дзясяткі бонусных купонаў, якія і адправяцца па адпаведных адрасах у бліжэйшыя дні.

Пасевічы жывуць у Цяплухах ужо 15 гадоў, а ўсяго яны на Асіповіччыне без году 30. Шкада толькі, што прывялі іх сюды не самыя лепшыя абставіны: перасяляліся з забруджанай радыяцыяй слаўгарадскай вёскі. Затое наш край упадабалі раз і назаўсёды. На пенсію Уладзімір Антонавіч пайшоў з лясгаса, дзе працаваў вадзіцелем, а Раіса Аляксееўна — з раённага цэнтра сацабслугоўвання насельніцтва, дзе працяглы час была сацработнікам.

Калі ідзеш на заслужаны адпачынак, газеты і часопісы набываюць асаблівае значэнне: з’яўляецца больш вольнага часу для іх чытання. Хаця з “АК” гэта дружная сям’я сябруе ўвесь перыяд свайго знаходжання ў раёне.

— Некалі газета дапамагла ў пэўным сэнсе адаптавацца на асіповіцкай зямлі, — разважае аб справах былых дзён гаспадар,а зараз дазваляе заўсёды быць у курсе мясцовых падзей. Дарэчы, даспадобы прыйшоўся нам новы дызайн выдання, які зрабіў яго больш сучасным і лёгкім. Увогуле, “раёнка” даўно стала часткай нашага жыцця.

Высветлілася, што ў хуткім часе можна чакаць ужо знаёмых нам цяплушцаў у рэдакцыі: у сярэдзіне жніўня Уладзімір Антонавіч адзначыць сваё 70-годдзе. Атрымоўваецца, што заахвочванне ад “АК” аказалася своечасовым.

Последние новости

Общество

На Асіповіччыне ўручылі «Бацькаву кашулю»

17 сентября 2026
Читать новость
Общество

Горячая линия по вопросам соблюдения нанимателями требований законодательства об охране труда

17 сентября 2026
Читать новость
Власть

Лукашенко: День народного единства символизирует национальное достоинство и историческую справедливость

17 сентября 2026
Читать новость
Здравоохранение

О профилактике острых респираторных инфекций

17 сентября 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп для всех знаков на 17 сентября

17 сентября 2026
Читать новость
Общество

«Вместе мы — сила: осиповичане о значении Дня народного единства

17 сентября 2026
Читать новость

Рекомендуем