Раиса Акулич помогла родиться более 5700 жителям Осиповщины

Раиса Акулич помогла родиться более 5700 жителям Осиповщины

Асоба

Самы важны доктар

Больш за 5 700 жыхароў раёна з’явілася на свет дзякуючы акушэру-гінеколагу Асіповіцкай цэнтральнай раённай бальніцы Раісе Карпаўне Акуліч, чый агульны прафесійны стаж складае 47 гадоў

Лічыцца, што шчасце — з’ява выпадковая, якая не паддаецца ніякім вымярэнням. Аднак Раіса Карпаўна ўпэўнена можа сказаць, што гэткае ўсеабдымнае пачуццё мае свой рост, вагу, час з’яўлення і мілы маленькі носік. Паразмаўлялі з доктарам пра жыццё, работу і іншыя справы…

Пра інтэлігенцыю, эканоміку і здзяйсненне мары

— Прысвяціць сабе медыцыне вырашыла яшчэ ў дзяцінстве. Нарадзілася ў вёсцы Сычкава Бабруйскага раёна. У той час вясковая інтэлігенцыя — педагогі і дактары — карысталіся вялікай павагай. У мясцовым ФАПе працавала фельчар Валянціна Галавач, якая прымала роды дома. Сялян яе майстэрства моцна ўражвала. Я таксама захаплялася Валянцінай Максімаўнай і марыла ў будучым дапамагаць жанчынам у самы адказны момант іх жыцця. Пасля заканчэння школы спрабавала паступіць на эканамічную спецыяльнасць, але не атрымалася. Мабыць, тая няўдача і стала своеасаблівым знакам, што дзіцячыя жаданні і памкненні не былі пустымі. Падала дакументы ў Бабруйскае медвучылішча, скончыла яго з чырвоным дыпломам і працягнула адукацыю ў Гродзенскім медыцынскім універсітэце. Спачатку працавала ў Глуску, а ў 1984 годзе пераехала ў Асіповічы.

Пра статыстыку і будучых мам

— Ці падлічвала, колькі дзетак нарадзілася з маёй дапамогай? Па праўдзе кажучы, не. Статыстычныя паказчыкі другасныя, галоўны клопат — здароўе канкрэтнай маці і яе дзіцяці. Ведаю толькі, што палова агульнай колькасці родаў за год, прыблізна каля трохсот, прыпадае на маю змену. Першыя роды прымала ў Бабруйскім раддоме. Увесь працэс павінен быў праходзіць пад кантролем вопытнай акушэркі, аднак ёй прыйшлося дапамагаць другой жанчыне, і я засталася адна ў даволі напружаны момант: трэба было дапамагчы нарадзіцца чатырохкілаграмоваму хлопчыку, таму патрабавалася хірургічнае ўмяшальніцтва ў працэс родаў. Самае неабходнае ў такой сітуацыі — кантраляваць уласныя эмоцыі…

Здаралася прымаць і шматплодныя роды: у нашым раддоме нарадзіліся дзве тройні. Зараз жанчыны, якія выношваюць двух і болей дзяцей, накіроўваюцца ў Бабруйск, Магілёў ці Мінск.

Трэба адзначыць, што колішнія і сённяшнія парадзіхі істотна адрозніваюцца. Раней будучыя матулі баяліся невядомасці, болю. Зараз да нас паступаюць дасведчаныя пацыенткі. Яны ведаюць, як дыхаць падчас схватак, правільна тужыцца і чаму лепш не крычаць. Хаця бывае і наадварот. Неяк падчас родаў жанчына моцна крычала. Цікавімся, наколькі ёй балюча. Яна адказала, што цярпіма, але ў калідоры чакае муж, таму няхай ведае, на якія пакуты ідуць жонкі дзеля дзяцей.

У спакоі парадзіх вялікую ролю адыгрывае і тэхнічнае забеспячэнне. Калі пачынала, у арсенале акушэра быў адзін стэтаскоп, а сёння абсталяванне дазваляе сачыць за станам маці і дзіця не толькі падчас цяжарнасці, але і ў працэсе родаў.

Пра пачуцці

— Нараджэнне дзіцяці было і застаецца для мяне вялікім таінствам і радасцю. Здаецца, праз столькі гадоў можна было прызвычаіцца і не траціць столькі душэўных сіл на звыклую справу. Аднак праца ў раддоме не даруе абыякавасці. Цяжарнасць і роды — працэс непрадказальны. Таму кожны дзень падобны на рулетку: ідзеш на работу і не ведаеш, якія там “сюрпрызы”. Безумоўна, здараецца і тое, за што дакараеш, вінаваціш сама сябе. Але жыццё працягваецца, таму імкнуся ўсё асэнсаваць, падысці да сітуацыі адэкватна, перапрацаваць у карысны прафесійны вопыт. Медыцына не тая сфера, дзе можна асабістыя пачуцці ставіць вышэй за прафесію.

Последние новости

Новости

В Осиповичском районе проходит Неделя детской безопасности

21 апреля 2025
Читать новость
Актуальнае

Жыхарка Асіповіцкага раёна Наталля Малая з павагай ставіцца да матулінай спадчыны

19 апреля 2025
Читать новость
Культура

У Асіповіцкім раённым цэнтры народных рамёстваў праходзяць майстар-класы па падглазураваным роспісе керамікі

19 апреля 2025
Читать новость
Новости

Расписание пасхальных богослужений

18 апреля 2025
Читать новость
Новости

А ведь кто-то из них победит

18 апреля 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко рассчитывает на наращивание динамики межгосударственных отношений с Зимбабве

18 апреля 2025
Читать новость

Рекомендуем