Праз тэхналогіі – да зорак у Асіповічах

Праз тэхналогіі – да зорак у Асіповічах

Ні адзін дакумент не можа так цікава расказаць пра прадпрыемства, як людзі, якія тут працуюць. Тым больш, калі яны ведаюць вытворчасць з самых яе “маладых каранёў” і могуць зрабіць рознабаковае параўнанне былога і цяперашняга. Да такіх спецыялістаў ААТ “Бабушкина крынка” — кіруючая кампанія холдынга “Магілёўская малочная кампанія “Бабушкина крынка” вытворчы цэх “Асіповіцкі” і звярнуліся.

Святлана ГРЫШАНОВІЧ, старшы майстар участка па вытворчасці масла і тварагу:

— Не змяняецца ў нас толькі адно: прадпрыемства заўсёды было сучасным. У 1979 годзе, як і зараз, тут таксама стаяла найноўшае абсталяванне. Але, безумоўна, гэта зусім розныя тэхнічныя рашэнні і ўзровень. Цяпер увесь працэс вытворчасці амаль цалкам аўтаматызаваны. Асаблівыя адносіны да нямецкай лініі па вытворчасці масла, якая была ўстаноўлена 2 гады таму назад і не мае аналагаў на ўсёй постсавецкай прасторы. Масла вырабляецца метадам бесперапыннага збівання. Працэс цалкам закрыты, рэгулюецца ўсё электронікай.

Валянціна ПЯТРОЎСКАЯ, старшы майстар участка па вытворчасці сыркоў глазураваных:

— Раней мы не маглі ўявіць, што прадпрыемства стане часткай першага ў Беларусі малочнага холдынга. Гэта дае нямала бонусаў: напрыклад, рацыянальна выкарыстоўваць вытворчыя магчымасці, пераразмяркоўваць сыравіну на выпуск запатрабаванай прадукцыі, павышаць яе якасць, ну а таксама ўзняць канкурэнтаздольнасць нашага тавару на сусветным рынку. У буйнога вытворцы ёсць магчымасць атрымання істотных скідак пры закупе і наадварот — прасоўвання асабістай цанавой палітыкі пры рэалізацыі прадукцыі. Што тычыцца асартыменту, то сёння ён вельмі разнастайны, максімальна ўлічваюцца пажаданні спажыўца: заўсёды ў наяўнасці прадукты з розным утрыманнем тлушчу, узбагачаныя карыснымі дабаўкамі, каб кожны, нават самы патрабавальны, пакупнік мог знайсці на прылаўку тое, што яму патрэбна.

Вера ПАГОДЗІНА, старшы майстар участка па вытворчасці сухіх малочных прадуктаў:

— Хочацца адзначыць сённяшнюю эстэтычнасць прадпрыемства: паўсюдна не проста зроблены рамонт, а ўсё гэта выконвалася з густам і для людзей. Нядаўняя рэканструкцыя і мантаж яшчэ адной сушыльнай устаноўкі на ўчастку дазволіць сушыць як малако, так і сыроватку. Апошняя якраз і стане адной з чарговых навінак нашага прадпрыемства. Сухая сыроватка — прадукт, які запатрабаваны ў кандытарскай і харчовай вытворчасці, часта ўваходзіць у склад замяняльнікаў натуральнага малака.

Таццяна БАГУН, інжынер па стандартызацыі:

— Хоць працую на камбінаце параўнальна нядаўна, аднак магу з упэўненасцю сказаць, што ў лабараторыі карэнным чынам змянілася не толькі начынне, але і метады даследавання, якія дазваляюць прадпрыемству ісці ў нагу з часам. Так, зараз сертыфікавана сістэма менеджменту бяспекі вытворчасці і захавання прадуктаў у адпаведнасці з патрабаваннямі ГОСТ ИСО 22000. Яна ўлічвае, што небяспека для харчовых прадуктаў можа ўзнікнуць на любым этапе харчовага ланцужка, які ўключае вялікую колькасць арганізацый — ад вытворчасці кармоў і першаснай сыравіны да магазінаў рознічнага гандлю і прадпрыемстваў грамадскага харчавання. Функцыянаванне сістэмы дазваляе гарантаваць высокую якасць прадукцыі.

Последние новости

Новости

В Кировском районе состоялся областной слет молодых специалистов

31 января 2025
Читать новость
Новости

В Совете Республики прошла презентация книги «НАШ ПРЕЗИДЕНТ»

31 января 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко обсудил с учеными последствия нынешней “невероятной” зимы

31 января 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко заявил о необходимости ускорить интеллектуальную модернизацию экономики

31 января 2025
Читать новость
Новости

О капитальном ремонте жилищного фонда в Осиповичском районе

31 января 2025
Читать новость
Актуальнае

Лукашенко: в Беларуси продолжат развивать национальные научные школы

31 января 2025
Читать новость