Працавала і “ў газеце”

Працавала і “ў газеце”

Бухгалтар па адукацыі, Ларыса Пігулеўская папрацавала ў розных прадпрыемствах: сельскай гаспадарцы, малочным камбінаце, газасховішчы, аўтасэрвісе. Але найбольш цікава ёй было ў рэдакцыі раённай газеты.

Ва ўстанову друку Ларыса Сямёнаўна ўладкавалася ў 1965 годзе. І трапіла, можна лічыць, выпадкова. Прыйшла ў райкам партыі станавіцца на партыйны ўлік і там даведалася, што ўзнавіла работу рэдакцыя газеты пасля перапынку, звязанага з аб’яднаннем на нейкі час Бабруйскага і Асіповіцкага раёнаў. Туды якраз неабходны галоўны бухгалтар. Так яна адразу і на ўлік стала, і работу атрымала.

А рэдакцыя ў тыя гады месцілася ў будынку райкама, у яе склад уваходзіла і тыпаграфія. Газета рыхтавалася тут, так бы мовіць, “пад ключ”: журналісты збіралі інфармацыю, пісалі матэрыялы, сакратар-машыністка друкавала тэкст на пішучай машынцы, адказны сакратар рабіў макеты палос, наборшчыцы набіралі гранкі спачатку ўручную, пазней — на лінатыпе, друкары пераносілі набраныя палосы на паперу, а вадзіцель на матацыкле адвозіў тыраж на пошту. Увесь гэты механізм працаваў даволі зладжана і хутка, бо газета павінна была выходзіць тройчы на тыдзень.

Ларыса Сямёнаўна вяла бухгалтэрыю. Расказвае, што, акрамя выдання газеты, установа прадастаўляла тыпаграфскія паслугі арганізацыям, выконвала іх заказы па выпуску розных бланкаў і іншай друкаванай прадукцыі. Галоўны бухгалтар прымала заказы, разам з загадчыкам тыпаграфіі ацэньвала іх па прэйскуранце, выстаўляла рахункі. З дапамогай камандзіра ваеннай часці, які рэгулярна карыстаўся тыпа-графскімі паслугамі, і першы свой аўтамабіль набылі. Асабліва радаваўся загадчык аддзела сельскай гаспадаркі, якому да з’яўлення машыны нярэдка даводзілася дабірацца да месца прызначэння на гужавым транспарце і спадарожных аўтамабілях.

Калектыў і работа Ларысе Сямёнаўне вельмі падабаліся, ёй было цікава, меліся ўсе магчымасці для самарэалізацыі, але давялося праз некаторы час з рэдакцыяй развітацца. У 1976 годзе перайшла на нядаўна створанае газасховішча, дзе была рэальная магчымасць атрымаць жыллё. Так і адбылося: сям’я Пігулеўскіх хутка стала ўладальнікам уласнай кватэры. Папрацавала спецыяліст і на малочнатаварнай вытворчасці, дзе аб’ём работы быў вялізным. Прыём, перапрацоўка, рэалізацыя, адгрузка тары, каля 40 найменняў прадукцыі, цэльнамалочны і апаратны цэхі, шмат кропак рэалізацыі, вялікі дакументаабарот. Разлічваць усё даводзілася ўручную. Дарэчы, па іроніі лёсу, камп’ютары ў бухгалтэрыю паступілі толькі ў дзень звальнення Ларысы Сямёнаўны.

Акрамя прафесійных абавязкаў, Пігулеўская заўсёды актыўна займалася грамадскай работай. Узначальвала камсамольскія суполкі, партыйныя ячэйкі. Зараз з’яўляецца старшынёй савета ветэранаў філіяла «Асіповіцкі» ААТ «Бабушкина крынка». І амаль паўвека выпісвае раённую газету, у гісторыі якой пакінула свой след.

Последние новости

Спорт и туризм

«Дикий трейл-2025» прошел в Осиповичском районе

4 ноября 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко видит возможность в разы нарастить товарооборот Беларуси с Индией

4 ноября 2025
Читать новость
Общество

Льготные кредиты на жилье: кто может получить и куда обращаться

4 ноября 2025
Читать новость
Общество

Самый молодой инженер-конструктор Осиповичского завода транспортного машиностроения рассказал о своей работе

4 ноября 2025
Читать новость
Общество

Хотите улучшить организацию работы общественного транспорта в области?

4 ноября 2025
Читать новость
Общество

Гороскоп на 4 ноября: кому стоит быть внимательнее с деньгами и обещаниями

4 ноября 2025
Читать новость

Рекомендуем