Пра незвычайныя дарогі і незвычайных людзей

Пра незвычайныя дарогі і незвычайных людзей

Што ў найбольшай ступені аб’ядноўвае інтарэсы аўтамабілістаў і дарожнікаў, дык гэта ўласна дарогі. Вядома, яны бываюць розныя і не заўсёды гладкія — у шырокім сэнсе гэтага слова, таму навіны аб змяненні іх стану заўсёды выклікаюць інтарэс. А карпаратыўнае свята тых, хто будуе-даглядае транспартныя артэрыі і тых, хто імі карыстаецца, — добрая нагода ў чарговы раз закрануць актуальную тэму.

Аднак сёння паспрабуем абстрагіравацца ад справаздач і планаў. Паглядзім на дарогі нашага раёна з якога-небудзь нечаканага ракурсу. Напрыклад, вызначым дзесяць самых незвычайных. Крытэрыі прапанаваў выконваючы абавязкі начальніка ДРБУ № 199 Мікалай Былін — адзін з найбольш вопытных спецыялістаў дарожнай гаспадаркі. Ён па службовых абавязках выдатна ведае характарыстыкі ўсіх 144 дарог раённага значэння, якія даглядае прадпрыемства, і неаднаразова ездзіў па кожнай. Так што менавіта яго меркаванне бу-дзе не толькі самым правільным, але і адзіна магчымым.

Самая доўгая дарога — Малая Гарожа-Ліпень-Каменічы (Н11204). Даўжыня яе 28,8 кіламетра, на працягу якіх яна праходзіць праз сем населеных пунктаў. Па апошнім паказчыку саступае шашы Хутар-станцыя Градзянка-Лапічы (восем населеных пунктаў), аднак бярэ рэванш у працягласці. Дарога Н9911 карацей за лідара роўна на 100 метраў.

Самыя кароткія таксама  эфектна выглядаюць у параўнанні. Найкарацейшая транспарт-ная артэрыя, якая мае афіцыйны статус “дарога”, — Н11235 Ясянец-Малая Гарожа (1 600 метраў). Але ёсць даволі шмат так званых “пад’ездаў” да вёсак ці могілак. Іх мінімальная працяглась — 250 метраў.

Найбольшым перападам вышынь можа ганарыцца Н11207 Вяззе-Зборск-Лапічы. Рэкорд даволі спрэчны: розніца паміж мінімумам і максімумам адносна ўзроўню мора складае каля трох метраў. Але для нашага зусім плоскага рэльефа і такі паказчык выразны.

Як вядома, на Асіповіччыне шмат вадатокаў прыроднага і штучнага паходжання. Аднак толькі дарога Н11218 Замошша-Лучыцы-Вялікая Гарожа-Малая Гарожа перасякае тры з іх тройчы. Мае два масты праз рэчку Млынка і адзін — на меліярацыйным канале.

Свайго роду “серпантынам” можна назваць дарогу Н11202 Асіповічы-Дараганава, якая на сваім працягу ў 19,4 км мае найбольшую “шчыльнасць” паваротаў. Сярод іх — самы вялікі, круты і з адчувальным пад’-ёмам знаходзіцца каля вёскі Кляпчаны Мост. Спалучэнне ўзгаданых характарыстык робіць яго яшчэ і адным з асабліва небяспечных.

Самая доўгая дарога, якая вядзе ў тупік, — пад’езд да вёскі Лука Н14376 (працягласць —7,9 км). Гэтае паселішча знаходзіцца на мяжы Асіповіцкага і Глускага раёнаў, прычым з суседскага боку мясцовасць практычна не заселеная, так што ехаць далей няма куды.

Працягваючы “тупіковую” тэму, узгадаем дарогу Н11219 Караны-Ставішча. Яе адметнасць у тым, што з Каран яна выходзіць, а да Ставішча не даходзіць, прычым амаль 4 км. Такім чынам, з’яўляецца адзінай дарогай, да якой “прывязаны” адзін населены пункт.

Лідарства ў намінацыі “самая маляўнічая”, бясспрэчна, дастаецца Н11205 Дрычын-Крэмок-Вялікі Бор. Яна даволі кароткая, 11 км, аднак адрозніваецца найбольш разнастайнымі краявідамі, праходзіць праз каларытныя вёскі, у якіх яшчэ адчуваецца дух іх заснавальнікаў — самабытнай этнічнай групы, вядомай пад агульнай назвай “сакуны”. Гэта частка старажытнага племені дрыгавічоў, якія жылі па ўзбярэжжы ракі Пціч і да пачатку ХХ стагоддзя вельмі адрозніваліся ад іншых беларусаў.

Рухаючыся па Н11205 можна ўбачыць даволі незвычайныя для нашай краіны аб’екты: пясчаныя дзюны і польдэры — асушаныя землі, якія ляжаць ніжэй узроўню вады ў працякаючай побач рэчцы.

“Мекка” для прыхільнікаў экстрэмальных аўтапрыгод таксама ёсць: Н11288 Амінавічы-Ліпень. Да 1999 года яна лічылася тэхналагічным шляхам для вывазу нарыхтаванай драўніны і знаходзілася на балансе Асіповіцкага лясгаса. Потым дарогу перадалі ДРБУ, аднак не зусім, таму што зямля, па якой яна пракладзена, засталася за лесагаспадарчай установай. Пра прычыны такога казуснага падзелу гаворка асобная, а вось яго наступствы маюць значэнне. Хаця б таму, што выдзяленне сродкаў на яе абслугоў-ванне — не гаворачы пра  рамонт — для дарожнікаў дагэтуль застаецца амаль невырашальнай праблемай. Так што гарантавана пераадолець усе яе 14,9 кіламетра зможа толькі вопытны вадзіцель і не на кожным “прайдзісветніку”.

Першая дарога, на якой ДРБУ ўкладвала асфальтабетоннае пакрыццё, зараз даглядаецца калегамі з ДЭУ № 73: Р34 Асіповічы-Глуск-Азарычы.

Па ўспамінах Мікалая Быліна, у прадпрыемства тады не было тэхнікі для ўкладкі асфальту і давялося ўжываць так званыя “сані”— звараны з тоўстых жалезных палос кораб шырынёй з праезную частку. У яго самазвал скідваў асфальт, а потым у “сані” ўпрагаўся магутны бульдозер і цягнуў, больш-менш раўнамерна “намазваючы” яго па зямлі. Якасць атрымлівалася так сабе, але ж нават дрэнна зробленае цвёрдае пакрыццё непараўнальна лепш, чым самая лепшая грунтоўка.

Дарэчы, апошняя заасфальтаваная дарога — Н11226 Ручэй-Вярбілава. Яе зрабілі па ўсіх правілах і да таго ж на звыштрывалым падмурку. Першапачаткова дарога была брукаваная — з добра падагнаных камянёў.

Гаворачы пра “самыя-самыя” дарогі, як абысці самых-самых людзей, якія на іх працуюць?

Мікалай Былін такімі лічыць, у першую чаргу, работнікаў, чые працоўныя будні занятыя вырашэннем асабліва спецыфічных задач.

Міхаіл Новік — першапраходзец. Спецыяліст па будаўніцтве ў складаных умовах (напрыклад у балоцістай мясцовасці), “прывязцы” да мясцовасці плана будучай дарогі .

Пётр Жораў — віртуоз у справе арганізацыі работ па ўкладцы асфальту.

Максім Астапоўскі і Сяргей Цвырко — прафесійныя перфекцыяністы. Іншымі майстры па ўтрыманні дарог і быць не могуць.

Галоўнага механіка можна лічыць сапраўдным чарадзеем. Трымаць парк тэхнікі ў рабочым стане бывае вельмі складана, аднак Уладзімір Грыбаў спраўляецца надзейна.

Нядаўна на заслужаны адпачынак пайшоў Юрый Ахмедшын — для ДРБУ асоба ў пэўным сэнсе знакавая. Ён шмат гадоў кіраваў асфальтабетонным заводам, і, хоць абсталяванне таго ўжо даўно адпрацавала ўстаноўлены час, так ашчадна расходаваў яго рэсурс, што АБЗ здольны працаваць на максімальнай магутнасці столькі, колькі трэба. Свае сакрэты-напрацоўкі мудры дарожнік перадаў у добрыя рукі. Яго пераемнік Андрэй Татур ужо праявіў сябе найлепшым чынам.

* * *

Сёння ДРБУ працуе з поўнай загрузкай, размяркоўваючы лю-дзей, тэхніку і рэсурсы па чатырох аб’ектах. Самы складаны сярод іх — вуліца Ясная ў райцэнтры. Працягласць яе невялікая, каля 1500 метраў, аднак грунт пераўвільготнены, што стварае мноства дадатковых турбот. Ды і тэрмін сціслы: здача ў эксплуатацыю па праекце — праз тры месяцы. Дапамагаюць дарожнікам субпадрадчыкі, у ліку якіх ПМК № 95 “Вадбуд”. Меліяратары вядуць расчыстку паласы пад новую вуліцу. Бачыць цяжкую тэхніку, прызначаную для работы выключна на балотах, амаль у цэнтры горада нязвыкла, але іншай тут не справіцца…

 

Последние новости

Общество

Поблагодарили за монумент и попросили содействия в благоустройстве территории. Узнали, как прошла прямая линия Виктора Ананича

8 октября 2024
Читать новость
Армия

Осиповчане принимают участие в «Марше кремлевских курсантов»

8 октября 2024
Читать новость
Власть

Лукашенко: никто из серьезных людей в Украине не думает о том, что надо зайти в Беларусь

8 октября 2024
Читать новость
Власть

Лукашенко об изменениях в ядерной доктрине России: риски для кого-то новые появились, но не для нас

8 октября 2024
Читать новость
Общество

«Дай лесу новае жыццё!» Под таким названием с 12 октября по 12 ноября Минлесхоз проведет добровольную акцию по восстановлению ветровально-буреломных участков. Поучаствовать в ней смогут и осиповчане

8 октября 2024
Читать новость
Общество

На Осиповичском хлебозаводе прошла встреча прокурора района Дениса Иванькова с трудовым коллективом

8 октября 2024
Читать новость

Рекомендуем