Паэтычныя струны душы асіпаўчанкі Таццяны Быхаўцовай

Паэтычныя струны  душы асіпаўчанкі Таццяны Быхаўцовай

Паэтычныя струны  душы…

«Я гукі складваю ў суквецці,

Вяночкі слоў я з іх звіваю,

А словы звонкія, як дзеці,

Іх, як букет, у верш складаю», —

так Таццяна Быхаўцова дзеліцца сакрэтамі свайго майстэрства.

Лірычнымі творамі яна захапілася яшчэ ў дзяцінстве. Любіла чытаць не толькі прозу, але і вершаваныя радкі. А неўзабаве пачала і пісаць: па клічу сэрца, адчуваючы ўнутраную патрэбу. Толькі свае сшыткі сціпла хавала ў стале, лічачы іх прадметам індывідуальнага карыстання…

Прайшлі гады, перш чым з некаторымі творамі пазнаёміліся блізкія людзі. Калі працавала, паэтка любіла віншаваць калег, родных, суседзяў не трывіальнымі слупкамі з часопісаў ці інтэрнэта, а напісанымі адрасна канкрэтнаму юбіляру ці імянінніку. А яшчэ любіць складаць радкі да розных дзяржаўных свят і памятных дат.

Сёлета сабрала лепшыя творы і выдала іх. Атрымалася цэлыя тры кнігі, якімі яна з радасцю адорвае родных і блізкіх.

Наогул, Таццяна чалавек вельмі творчы. Як расказваюць сябры, з лёгкасцю можа пашыць сукенку, змайстраваць прычоску, вяжа, іграе на музычных інструментах, нават музыку складае.

Па дыплому — інжынер-хімік. Працавала на заводзе аўтаагрэгатаў, пасля — у ЗАТ «ТОСА-АГРА». Зараз знаходзіцца на заслужаным адпачынку. Але адпачынак — гэта ўмоўная назва яе баўлення часу: жанчына занята домам, агародам, кветкамі, якія вельмі любіць. Яны яе, дарэчы, таксама, таму і растуць цудоўна. Шмат увагі аддае ўнукам, для якіх стала сапраўдным сябрам. А яшчэ — творчасці.

быховцова

Таццяна Пятроўна не прывячае пасядзелкі на лаўцы з абмеркаваннямі людзей і іх учынкаў: навошта капацца ў чужым жыцці, калі ў сваім столькі цікавага?

Ала Яршова, якая доўгі час сябруе з Таццянай, расказвае: «Выключна прыстойны чалавек. Працаўніца, якіх пашукаць. Сяброўкацудоўная. Калі ў каго з блізкіх гора, то не проста спачувае, а, кінуўшы ўсе справы, прыходзіць і аказвае дзейсную дапамогу. Здараецца дэпрэсіўны стандае заданне: «Сядай і пішы апавяданне» і прапаноўвае тэму.

Вершы складае пад уплывам настрою, штосьці ўспамінае з уласнага жыцця, а часам — па ўяўленні».

Калі набыла статус бабулі, з любоўю і замілаваннем стала пісаць для ўнука. Пра кацяня і варону, самакат і снегавіка — пра ўсё, што акружае малога. У вершах адлюстравала этапы росту хлопчыка. Можа таму і назвала выданне, у якое сабрала дзіцячыя вершы, «Сцёпкава кніжка».

Другому зборніку аўтар дала назву «Таццянін дзень»: змясціла ў яго свае споведзі, разважанні, — нібы шчырую размову з сабою.

Трэцяя ж кніжачка ўжо аб роднай старонцы, пытаннях маралі, узаемаадносінах людзей. Ёсць у ёй вершы, прысвечаныя бабулі і дзядулі, вёсцы Троіцкая Слабада, у якой жылі родныя. Таму і назва зборніка такая лірычная — «Па травах росных».

На напісанне вершаў яе натхняе любімы муж, які стаў на-дзейнай апорай у жыцці, ідэалам мужчыны, а таксама сыны. Дарэчы, меншы з дарагіх сэрцу мужчын, Сцёпка, ужо таксама спрабуе рыфмаваць словы, цікавіцца творчасцю бабулі. Можа, будзе прадаўжальнік сямейных традыцый.

Аб чым бы Таццяна Быхаўцова ні пісала, усе яе творы прасякнуты любоўю: да родных, землякоў, мясцін, дзе жыве, жыцця наогул. Таму чытаюцца лёгка, прыйшліся па душы многім лю-дзям, якія ведаюць гэту цудоўную жанчыну.

Последние новости

Культура

Интересные факты про районный центр народных ремесел и декоративно- прикладного искусства в Осиповичах

12 октября 2025
Читать новость
Культура

Как организована работа Осиповичского районного центра культуры и досуга?

12 октября 2025
Читать новость
Общество

Уважаемые работники культуры, ветераны отрасли, примите поздравления с Днем работников культуры!

12 октября 2025
Читать новость
Общество

112 добрых спраў

11 октября 2025
Читать новость
Общество

Служить, как отец: история Павла Зиновенко из Осиповичского РОЧС

11 октября 2025
Читать новость
Общество

Гороскоп на 11 октября

11 октября 2025
Читать новость

Рекомендуем