Осиповчанки побывали на женском форуме в Минске и делятся своими впечатлениями

Осиповчанки побывали на женском форуме в Минске и делятся своими впечатлениями

Меркаванне

Жанчыны павінны аб’ядноўваць сям’ю і краіну

Жаночы форум «За Беларусь» прайшоў у «Мінск-Арэне» 17 верасня. На сустрэчу, якая, па словах дэпутата Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Жанны Чарняўскай, «прызвана паказаць самыя лепшыя рысы жаночага характару — мудрасць, дабрыню, прыгажосць, цярпенне і міласэрнасць”, сабралася каля 13 тысяч прадстаўніц розных сфер дзейнасці з усёй краіны.

Уражанні ад маштабнага мерапрыемства ўдзельніцы асіповіцкай дэлегацыі апісваюць так.

Ірына Гуцава:

— Калі прапанавалі ад райсавета ветэранаў паўдзельнічаць у сустрэчы, згадзілася адразу. І яна сапраўды пакінула глыбокае ўражанне і мноства станоўчых эмоцый. Апынуцца ў асяроддзі аднадумцаў, адчуць магутную падтрымку і пераканацца ў тым, што суайчыннікаў, якія ўсім сэрцам жадаюць, каб у нашай краіне былі стабільнасць і далейшае развіццё, вельмі шмат. І, канечне, не толькі жанчын.

Хочацца звярнуцца ў першую чаргу да нашай моладзі, якая чэрпае навіны пераважна з інтэрнэт-крыніц, дзе, на жаль, не заўсёды праўдзіва падаюцца падзеі.

”Трэба вучыцца аналізаваць і рабіць уласныя вывады, а не прымаць кропку погляду, якая навязваецца. Разбурыць створанае вельмі проста,

а вось памножыць усё тое добрае, што было зроблена ў рэспубліцы за апошнія дзесяцігоддзі, складаней”.

Больш таго, не хаваю, што сама была назіральнікам у адной з асіповіцкіх камісій, а таму мяне не трэба пераконваць, хто ў Беларусі сапраўдны лідар. І чаму я не павінна верыць таму, што бачыла на ўласныя вочы, а спасылацца на нейкія там абяцанні, якія не маюць пад сабой устойлівай глебы? Прычым ад асоб, якіх наўрад ці хвалюе лёс нашай любімай Беларусі? Спадзяюся, хутка ўсё стане на свае месцы і ўсе мы, як і раней, накіруем намаганні ў стваральнае русла.

Ілона Шпак:

— Для мяне форум і сустрэча з Кіраўніком дзяржавы аказаліся падзеямі ўдвайне хвалюючымі, бо я там не толькі прысутнічала, але і была ў ліку спікераў. Сказаць, што хвалявалася, — нічога не сказаць. Уявіце сабе шматтысячную аўдыторыю і ўвагу людзей, якія са-браліся на мерапрыемства з усіх рэгіёнаў. Канечне, гэта зусім не тое, што правесці ў класе ўрок, хаця і апошняе таксама адказна. Дух адзінства — вось што ўразіла перш за ўсё. А таксама пазітыў і вера ў тое, што ўсё ў нас будзе добра.

”Увогуле хачу сказаць, што якія б падзеі ні адбываліся ў гісторыі любой краіны, яны становяцца ўрокам для іншых. І гэтыя ўрокі трэба засвойваць, каб не паўтараць чужых памылак і не рабіць уласныя. Галоўнае дасягненне нашага народа сёння — наш суверэнітэт”.

На маю думку, і ў моладзі шмат магчымасцей праявіць сваю ініцыятыву. Напрыклад, мне дапамагае рэалізавацца ў тым ліку пасада дэпутата райсавета дэпутатаў і тое, што з’яўляюся членам Маладзёжнага парламента пры Нацыянальным сходзе Рэспублікі Беларусь. Мая задача як педагога — выхоўваць сапраўдных грама-дзян сваёй дзяржавы, якія і будуць ствараць яе заўтрашні дзень. Светлы, шчаслівы і, безумоўна, мірны.

Последние новости

Общество

Честь, долг, память: страницы истории воина-интернационалиста из Осиповичей

15 февраля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 15 февраля для всех знаков Зодиака

15 февраля 2026
Читать новость
Образование

Дзіцячы сад № 6 “Сонейка” вясной адзначыць 30-годдзе

14 февраля 2026
Читать новость
Общество

Елизовский сельсовет: малая родина большого масштаба

14 февраля 2026
Читать новость
Армия

Военнослужащий 465 ракетной бригады Виктор Артёмов принял активное участие в расчистке города во время циклона «Улли»

14 февраля 2026
Читать новость
Общество

Комбинат бытового обслуживания функционирует в Осиповичах с 1960 года

14 февраля 2026
Читать новость

Рекомендуем