Осиповчанка Таисия Ярославовна Коваленко в субботу отметит 100-летний юбилей

Осиповчанка Таисия Ярославовна Коваленко в субботу отметит 100-летний юбилей

З новым пашпартам — у новае стагоддзе!

Змагаючыся з каронавіруснай інфекцыяй, айчынныя медыкі амаль аўтаматычна прымяняюць комплекс супрацьэпідэмічных мер, напрацаваных гадамі і вопытам не аднаго пакалення папярэднікаў.

А Таісія Яраславаўна Каваленка стаяла ля вытокаў стварэння гэтай сістэмы ў нашым раёне. Яе, маладзенькую медсястру, на пяты дзень пасля вызвалення Асіповіччыны ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, паклікалі ў раённую бальніцу. І даверана была вельмі няпростая справа. Улічваючы, што яшчэ да вайны дзяўчына паспела папрацаваць памочнікам санітарнага ўрача на санучастку Беларускай чыгункі, яе накіравалі ў інфекцыйнае аддзяленне, якое толькі адчынілася.

Навокал былі руіны, голад. Нягоды, пражыванне ў антысанітарыйных умовах прынеслі безліч хвароб. Медыкам даводзілася шырока весці санасветработу, рабіць прышчэпкі, лячыць ад інфекцый, якія забіралі сотні жыццяў. Сыпны і брушны тыф, малярыя, дыфтэрыя, дызентэрыя — з кожным з гэтых захворванняў вяла ўпартую барацьбу адважная дзяўчына.

Машын у распараджэнні бальніцы тады не было, у Ялізава, Градзянку, Ліпень, Дараганава і іншыя населеныя пункты дабіралася сваім ходам, дзе тое было магчыма — у цяплушках цягнікоў. Аб цяжкасцях не думала, заразіцца ад пацыентаў не баялася, галоўным было лакалізаваць захворванне, а затым змагацца з ім у асобных эпідачагах.

Папрацаваць давялося і ў гінекалагічным аддзяленні, а калі трапіла ў дзіцячыя яслі № 1 — канчаткова ўлюбілася ў сваю справу і маленькіх выхаванцаў. Ды так, што засталася ва ўстанове адукацыі на доўгія 30 гадоў. Якія праляцелі як адно імгненне — шчасця, радасці ад зносін, задавальнення ад работы. Бяззубыя ўсмешкі, адкрытыя позіркі рознакаляровых вачанят, першыя няўмелыя словы… І хоць было нялёгка замяняць адначасова 30-35 матуль — накарміць, пераапрануць, супакоіць, навучыць, выхаваць, але дзеці дастаўлялі толькі пазітыў. Ні з чым не параўнальныя чыстыя эмоцыі захаплення светам бязвоблачнага дзяцінства і цяпер з ёй. Таісія Яраславаўна ўся аж свеціцца, калі ўспамінае пра сваіх немаўлят.

І ўласныя дзеці расквецілі яе жыццё. Дзве дочкі, 11 унукаў, 10 праўнукаў і 3 прапраўнукі клапоцяцца — кожны ў меру магчымасцей.

Напярэдадні 100-гадовага юбілею бабуля Таіса дзеліцца сваімі каштоўнымі ўспамінамі. Пра родную вёску Камарын, працавітых бацькоў, брата і дзвюх малодшых сясцёр, адна з якіх і зараз жыве на бацькаўшчыне. Пра тры вайны — з белапалякамі, савецка-фінскую і Вялікую Айчынную, якія перажыла. Вячоркі, на якія збіраліся ўсёй вёскай, дзе і танцавалі, і спявалі, і вышывалі. Як сушыла сена, жала жыта ў маладосці…

Не наракае юбіляр і на сённяшнюю рэчаіснасць. Удзячна паштальёну Ніне Міхайлоўскай, фатографу, якая нядаўна зрабіла здымак на новы пашпарт, участковаму ўрачу, кіраўніцтву раёна і краіны… Можа, Бог, надзяляючы лёсам, таму і адмераў ёй такі ладны кавалак, каб гэта маленькая худзенькая жанчына як можна большую колькасць лю-дзей паспела сагрэць сваёй дабрынёй і цяплом душы, якія адчувае кожны, хто аказваецца побач.

Последние новости

Общество

В Могилевской области стартовал республиканский семинар-совещание

29 июля 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко: Беларусь очень хочет активизировать сотрудничество с Эфиопией

29 июля 2025
Читать новость
Афиша

Что посмотреть на неделе в Осиповичах? Афиша кинотеатра «Родина»

29 июля 2025
Читать новость
Общество

И вновь турслет! Спартакиада работающей молодежи Осиповичского района прошла 25-26 июля

29 июля 2025
Читать новость
Общество

“Знакомый мужчина при выгуле на улице бьет свою собаку. Как это остановить?” Отвечает участковый инспектор милиции

29 июля 2025
Читать новость
Общество

Хроника происшествий в Осиповичском районе с 21 по 17 июля

29 июля 2025
Читать новость

Рекомендуем