Осиповчанка Рената Парамонова — мама с большим сердцем

Осиповчанка Рената Парамонова — мама с большим сердцем

14 кастрычніка — Дзень маці

Матуля — гэта стан душы

Стаць мамай ці татам могуць не ўсе, але кожны чалавек меў ці мае бацькоў: без іх    удзелу нарадзіцца немагчыма. Хаця ў свеце зараз і расце попыт на сурагатнае выношванне дзяцей, але, на шчасце, не даводзілася чуць, каб зямлячкі звярталіся да такой паслугі. А вось процілеглае калі-нікалі сустракаецца. Сумна, але факт: нейкая колькасць дзяцей пры жывых бацьках аказваецца ў сацыяльных установах.

У гэтым стагоддзі распаўсюджанне атрымалі прыёмныя сем’і і дамы сямейнага тыпу — гэты від уладкавання малых набліжаны да звыклага, дзеці    атрымоўваюць правільны вопыт выбудоўвання ўзаемаадносін у сям’і, што дапаможа ў дарослым жыцці не паўтарыць памылак біялагічных бацькоў.

Гледзячы на Рэнату Парамонаву з Вяззя, нельга нават здагадацца, што яна выхоўвае прыёмных дзяцей. Гэта шчаслівая жанчына не размяжоўвае іх: усе родныя і любімыя. Кожнаму — свая порцыя любві і дабрыні.

Агульная любіміца Яраслава — меншая ў сям’і. Яна стала дзясятай з тых рабят, каго адагрэла Рэната, у шырокім сэнсе прытуліўшы да душы, навучыла разумець іншых, падарыла сям’ю і надзейных сяброў.

18 гадоў яна аддае сэрца дзецям. Першы з яе выхаванцаў Ягор ужо вырас, расправіў крылы, атрымаў адукацыю, стаўшы стыпендыятам Прэзідэнцкага фонду, працуе ў сталіцы.

Здымкі ўсіх рабят матуля змяшчае на галінках генеалагічнага дрэва, якое займае цэлую сцяну яе дома. У такім парадку, як яна гэта бачыць. Няхай яны былі адарваны ад родных каранёў, затое надзейна асталяваліся на спрыяльнай глебе, арашаемай цеплынёй, павагай і добразычлівасцю.

Шматдзетныя маці атрымоўваюць дзяржаўныя ўзнагароды. Для прыёмных матуль яшчэ не прыдуманы медаль. Галоўная ўзнагарода для іх — шчаслівыя вочы гадаванцаў.

Последние новости

Общество

Честь, долг, память: страницы истории воина-интернационалиста из Осиповичей

15 февраля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 15 февраля для всех знаков Зодиака

15 февраля 2026
Читать новость
Образование

Дзіцячы сад № 6 “Сонейка” вясной адзначыць 30-годдзе

14 февраля 2026
Читать новость
Общество

Елизовский сельсовет: малая родина большого масштаба

14 февраля 2026
Читать новость
Армия

Военнослужащий 465 ракетной бригады Виктор Артёмов принял активное участие в расчистке города во время циклона «Улли»

14 февраля 2026
Читать новость
Общество

Комбинат бытового обслуживания функционирует в Осиповичах с 1960 года

14 февраля 2026
Читать новость

Рекомендуем