Осиповчанка Алла Жук — женщина с добрым сердцем

Осиповчанка Алла Жук — женщина с добрым сердцем

Міласэрнасць

Сястра міласэрнасці Чырвонага Крыжа Ала Жук клапоціцца аб ветэранах чыгункі

Незалежна ад паходжання, гэтыя добрахвотнікі шчыравалі ў франтавых шпіталях і санітарных лазарэтах, хварэлі на тыф і гінулі ад ран. Сёння, як і стагоддзе таму, сёстры міласэрнасці выконваюць свой доўг, дапамагаючы хворым і нямоглым.

Сёлета няпросты год. Асабліва для людзей немаладога ўзросту. Калі нельга вольна падарожнічаць, наведваць знаёмых. Некаторым патрабуецца і медыцынская дапамога, а ісці ў паліклініку рызыкоўна, да таго ж медыкі там вельмі перагружаны. У гэтых умовах нельга пераацаніць работу сясцёр міласэрнасці Чырвонага Крыжа.

Напрыклад, аб ветэранах чыгуначнага вузла клапоціцца Ала Жук, якая ўдзячна дарожнай арганізацыі Беларускай чыгункі Беларускага Таварыства Чырвонага Крыжа за падтрымку і ўзаемаразуменне.

Працуе ў цесным адзінстве з ветэранскім актывам. Ад старшынь саветаў ветэранаў чыгуначных прадпрыемстваў даведваецца аб тым, каму з адзінокіх і адзінока пражываючых пенсіянераў патрэбна дапамога, і бярэ гэтых людзей пад сваю “апеку”. Зараз, напрыклад, такіх налічваецца 6 чалавек. Днямі да іх далучацца яшчэ двое.

Стаж работы Алы Міхайлаўны ў бальніцы і паліклініцы — 40 га-доў. І ўвесь час працавала ў адным з самых складаных аддзяленняў — хірургічным. А таму можа не толькі ціск ці пульс памераць, але і апрацаваць рану, паставіць кампрэс. Наведвае кабінеты ўчастковых урачоў сваіх падапечных і выпісвае рэцэпты, даводзіць да пажылых людзей рэкамендацыі доктара, тлумачыць, як правільна прымаць лекі. Каму назначаны ўколы — робіць курс ін’екцый. Можа нават міні-фізкабінет на даму разгарнуць і правесці сеансы магнітатэрапіі. Даводзілася і хуткую дапамогу выклікаць, калі стан ветэрана пагаршаецца. А псіхалагічная падтрымка, якую аказвае медык, наогул неацэнная: яны ведаюць, што іх не пакінуць самнасам з бядой.

Дарэчы, Ала Міхайлаўна аказвае не толькі медыцынскія, але і бытавыя  паслугі. Можа прынесці вады ці дроў, павесіць занавескі ці схадзіць у магазін. Ніколі не лічыцца з уласным часам: раз трэба — спяшаецца на дапамогу. А яшчэ і падбадзёрыць віншаваннямі са святам ці маленькімі падаруначкамі.

Вось што расказвае пра сваю памочніцу 95-гадовая Марыя Іосіфаўна Літоўка, былы раз’язны касір станцыі Асіповічы:

— Вельмі харошая жанчына. Уважліва выслухоўвае, падтрымлівае нас. Памерае ціск, даставіць таблеткі з аптэкі. Калі трэба малачко ці хлеб, збегае ў магазін. І вады наносіць, і памыцца дапаможа, і іншыя пытанні вырашыць.

Улічваючы эпідэмічную абстаноўку, сястра міласэрнасці захоўвае ўсе рэкамендаваныя Мінздравам меры: наведваючы падапечных, карыстаецца маскай, пальчаткамі, халатам і бахіламі. І сваіх ветэранаў вучыць правілам паводзін ва ўмовах самаізаляцыі. Самае галоўнае, каб усе былі здаровыя, лічыць Ала Міхайлаўна. І ўсё  для гэтага робіць.

Последние новости

Общество

На Асіповіччыне ўручылі «Бацькаву кашулю»

17 сентября 2026
Читать новость
Общество

Горячая линия по вопросам соблюдения нанимателями требований законодательства об охране труда

17 сентября 2026
Читать новость
Власть

Лукашенко: День народного единства символизирует национальное достоинство и историческую справедливость

17 сентября 2026
Читать новость
Здравоохранение

О профилактике острых респираторных инфекций

17 сентября 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп для всех знаков на 17 сентября

17 сентября 2026
Читать новость
Общество

«Вместе мы — сила: осиповичане о значении Дня народного единства

17 сентября 2026
Читать новость

Рекомендуем