Осиповчанин Валерий Горбачев рассказывает о работе на загрязненной территории

Осиповчанин Валерий Горбачев рассказывает о работе на загрязненной территории

Лёс

У зоне рызыкі

Адной са старонак жыцця гэтага чалавека стала работа на тэрыторыі, забруджанай радыяцыяй

Лёс пакідаў Валерыя Гарбачова па краіне. Бацьку-зваршчыка накіроўвалі ў розныя кропкі Савецкага Саюза, а разам з ім і сям’я перамяшчалася. Нават стаўшы дарослым, хлопец не раз мяняў месца жыхарства і прафесій нямала асвоіў.

Нарадзіўся ў Іванаўскай вобласці, жыў ва Украіне, у Кіргізіі, на Алтаі. Ваенную службу праходзіў у Азербайджане. Працаваў матарыстам кацера ў рыбнай інспекцыі горада Волжскі.

У Асіповічы — на малую радзіму матулі — прыехаў у пачатку сямідзясятых гадоў. Пайшоў працаваць на завод аўтаагрэгатаў.

І вось надышоў 1986 год. Летам Валерыя вы-клікалі ў ваенкамат і накіравалі на Гомельшчыну. Каля месяца працаваў у Брагінскім раёне на ліквідацыі наступстваў аварыі на Чарнобыльскай АЭС. Гэта цяпер ён усведамляе ўсю меру небяспекі. А тады куды накіравалі — там і працаваў, стараючыся прытрымлівацца рэкамендаваных мер перасцярогі.

Забяспечваў дэзапрацоўку машын, якія выязджалі з зоны радыеактыўнага забруджвання, а Брагіншчына пацярпела больш за іншыя раёны Беларусі: каля 60% тэрыторыі літаральна засеяла цэзіем. А ў першыя месяцы пасля аварыі канцэнтрацыя радыенуклідаў была найбольшай, таму асабліва важна было выконваць меры бяспекі.

Разам са сваім падраздзяленнем Валерый пражываў у палатцы. Дзейнічаў строга па інструкцыі. Расказвае, што ў зоне адчувалася нейкая насцярожанасць. Нават паветра адрознівалася ад звычайнага, цяжка растлумачыць, чым. Хлопец падсвядома разумеў, што яно з прымессю рыдыенуклідаў, хоць іх ніхто і не бачыў. Мясцовых жыхароў сустракаў рэдка: многія былі адселены, частка тулілася па дамах. Але на агародах ураджай хтосьці пастаянна збіраў.

Праз некалькі гадоў лёс ізноў закінуў Валерыя ў край, патрывожаны радыяцыяй. З саўгаса “Асіповіцкі”, дзе працаваў трактарыстам, яго накіравалі на дапамогу аграрыям Краснапольскага раёна: вясной дапамагаў ім развозіць на палі арганіку.

Зараз Валерый Аляксандравіч пражывае ў Пратасевічах. Заўсёды з цікавасцю глядзіць тэлеперадачы, прысвечаныя аварыі на ЧАЭС, тэматычныя фільмы. Хоць ільгот у ліквідатараў амаль не засталося, але на лёс ён не прывык скардзіцца: якая ад таго карысць. І жыццём сваім задаволены: вясна, агародныя клопаты, работы хапае…

Последние новости

Власть

Один евро на цыпленке. Лукашенко доложили об импортозамещении в птицеводстве

3 октября 2025
Читать новость
Власть

«Ниже нельзя!» Лукашенко призывает закрепиться на уровне урожая зерновых этого года

3 октября 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко предложил шире внедрять перепелиные яйца в школьное меню

3 октября 2025
Читать новость
Образование

2 октября в Осиповичах состоялось торжественное мероприятие, посвященное Дню учителя

3 октября 2025
Читать новость
Образование

Сохраните свое сердце молодым! В Цельской СШ прошла встреча с ветеранами педагогического труда

3 октября 2025
Читать новость
Общество

Коратка аб розным у Асіповіцкім раёне

3 октября 2025
Читать новость

Рекомендуем