Осиповчанин Сергей Головин всегда придет на помощь

Осиповчанин Сергей Головин всегда придет на помощь

Энергазабеспячэнне

Надзейны, адказны і працавіты

Стаж работы Сяргея Галавіна ў Асіповіцкім раёне электрасетак — 35 гадоў

Пачынаў вадзіцелем, затым 29 гадоў адпрацаваў электраманцёрам у складзе аператыўнай выязной брыгады. А цяпер зноў кіруе машынай. На прадпрыемстве яго лічаць вопытным спецыялістам, адказным работнікам, добрым таварышам, які заўсёды прыйдзе на дапамогу.

За такі працяглы час чаго толькі не давялося рабіць! Працавалі ў райцэнтры і аддаленых населеных пунктах, каля ажыўленых аўтадарог і ў вёсачках на некалькі хат, выкарыстоўвалі розныя матэрыялы і інструменты. Сяргею ёсць што ўспомніць, бо давялося ўдзельнічаць у правядзенні рамонтных работ рознай ступені складанасці, мадэрнізацыі, рэканструкцыі. Асабліва запомнілася выпрабаванне надвор’ем, калі на працягу некалькіх тыдняў давялося прыводзіць у парадак сеткі пасля свавольстваў цыклона “Даніэла”.

Што дастаўляе радасць аксакалу РЭС? Сённяшнім станам электрасетак ён задаволены, калектывам таксама. Дарэчы, жонка Ганна з нядаўняга часу працуе ў адным з мужам РУП “Магілёўэнерга”, бо перайшла з АЗАА на міні-ЦЭЦ. Дочкі, пакінуўшы бацькоўскі дом, ад’ехалі недалёка, таксама жывуць у Асіповічах. А для ўнука Дзімы вялікая радасць, калі дзядуля пракаціць на машыне, і ў марках аўтамабіляў малы разбіраецца не горш за бацькоў. Вольны ад работы час Сяргей праводзіць на дачы, якую будуе сваімі рукамі.

Последние новости

Общество

Гороскоп на 24 апреля для всех знаков Зодиака

24 апреля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 23 апреля для всех знаков Зодиака

23 апреля 2026
Читать новость
Культура

Что посмотреть на неделе в Осиповичах? Афиша кинотеатра «Родина»

22 апреля 2026
Читать новость
Власть

Филигранная точность на скорости 200 км/ч. Лукашенко показали возможности дронов и их операторов

22 апреля 2026
Читать новость
Власть

Лукашенко поручил ужесточить подготовку водителей в автошколах

22 апреля 2026
Читать новость
Происшествия

Неосторожность с огнем – причина пожаров

22 апреля 2026
Читать новость