Осиповчанин Адам Кривошеев почти тридцать лет за рулем

Меліярацыя
Адам руліць!
Кацярына Іванова.
e.ivanova@gzt-akray.by
Трактар — адна з самых папулярных у нашай краіне машын. Яе выкарыстоўваюць усе — ад аграрыяў да ваенных.
Амаль тры дзясяткі гадоў правёў за баранкай гэтага транспартнага сродку Адам Крывашэеў. І чалавек з такім грунтоўным імем на працаўніку-трактары выглядае вельмі гарманічна.
Пачынаў прафесійную дзейнасць на Краснапольшчыне, а ў наш раён пераехаў у 2009 г. Працаваў у “Райаграпрамтэхзабеспячэнні”, потым перайшоў у ПМК № 95 “Вадбуд”. Выконвае розныя віды работ. Жыве ў Забалацці, мае ўласны агарод. І, як сапраўдны гаспадар, жыцця без працы нават не ўяўляе.