Осиповчане делятся мнением о прессе

Осиповчане делятся мнением о прессе

Апытанне

Друкаваныя газеты і часопісы: быць альбо не быць?

Чытаць прэсу ці шукаць інфармацыю ў інтэрнэце — што выбіраюць жыхары Асіповіччыны?

Не так даўно большасць сем’яў не абыходзілася без перыядычных выданняў. У гарадах адводзіліся спецыяльныя месцы, дзе на інфармацыйных стэндах вывешвалі свежыя нумары газет. Зараз перыёдыкі стала больш, але яе тыражы змяншаюцца. Шмат каму чытанне газет замяніў прагляд інфармацыйных сайтаў у інтэрнэце. А камусьці падпіска на любімыя выданні стала не па кішэні. Ці чытаюць газеты і часопісы нашы землякі і што карыснага для сябе ў іх знаходзяць, спыталі ў жыхароў раёна.

Людміла Ігнатовіч:

— Час ад часу набываю ў “Саюздруку” часопісы для дзяцей. Увогуле зараз вялікае мноства розных выданняў, якія дапамагаюць бацькам навучыць малых розным навыкам і пашыраюць круга-гляд. Вядома, можна і ў інтэрнэце знайсці развіваючыя заданні для кожнага ўзросту, але з часопісам працаваць лягчэй. Тут ужо сабраны разна-стайны матэрыял у каляровым варыянце, і не трэба нічога шукаць і друкаваць самой. Да таго ж калі ты не педагогог, не заўсёды ведаеш, якімі спосабамі зацікавіць дзіця заняткамі. А з яркімі выданнямі, дзе можна выразаць і клеіць, маляваць і ляпіць з пластыліну, сынок і дачушка займаюцца з задавальненнем.

Віктар Герасімчык:

— Пастаянна выпісваю “Беларускую лясную газету“ і “раёнку“. Першая неабходна па родзе дзейнасці, а без “АК“ не будзеш у курсе навін нашага краю. Вельмі падабаецца чытаць пра землякоў і таксама прыемна, калі бачыш на старонках выдання знаёмых, ці даведацца пра падзеі на розных прадпрыемствах. Летам люблю чытаць, як справы на палях сельгаспрадпрыемстваў, асабліва цікаўлюся ходам уборачнай кампаніі. Увогуле, я падпісчык раёнкі ў другім пакаленні. Заўсёды пра-глядаю рэкламу і аб’явы: раптам нешта спатрэбіцца? Дарэчы, газеты і часопісы выпісваю ўсё жыццё. Памятаю, як чытаў “Пионерскую правду”, “Мурзилку”, потым — “Советский спорт”, “Работніцу і сялянку”, “Сад и огород”, “Комсомолку”. Друкаваныя СМІ для мяне заўсёды на першым месцы. Люблю, калі прыходзіць свежая прэса, яе асаблівы пах і прыемны адпачынак пасля працы з газетай. Інтэрнэт ніколі не заменіць гэтыя пачуцці.

Наталля Верашчагіна (з дачкой Соф’яй):

— Друкаваныя газеты і часопісы любім усёй сям’ёй. Выпісваем і галіновыя выданні, і па інтарэсах. “Во славу Родины”, “Беларуская народная газета”, “Медицинский вестник”, “Народный доктор”, “Сад и огород”. У “раёнцы“ шмат цікавага пра наш горад, добрая інфармацыя пра землякоў, вельмі падабаецца рубрыка “Мы родились!”. З жалобай даведваюся, што хтосьці са знаёмых пакінуў свет. Гэта таксама карысныя дадзеныя. Увогуле інтэрнэт для мяне — гэта нешматзначнае. Ведаю, што за кожным друкаванным выданнем стаяць рэальныя людзі, якія працуюць над ім, і заўсёды магу звярнуцца да іх, каб удакладніць тую ці іншую інфармацыю. А вось у інтэрнэце знайсці зваротную сувязь з аўтарам амаль немагчыма. На старонках газеты бачыш жыццё са- праўдных людзей. А дачцэ падабаецца часопіс “Незнайка”. Там ёсць сканворды і галоўнае — коміксы. Некаторыя выданні купляем у кіёску, бо ў апошні час гэта танней.

Аляксандра Жытнякоўская:

— Зараз нічога не выпісваю і нават не купляю. Друкаванае выданне трэба шукаць, набываць, а вось тэлефон з інтэрнэтам заўсёды пад рукой. Цікаўлюся аўтамабілямі і, вядома, з задавальненнем чытаю інфармацыю пра іх. Але, напрыклад, часопіса “За рулем”, які мне найбольш падабаецца, у нашым горадзе няма ў лёгкім доступе. Таму зручней чытаць яго ў электронным варыянце. А ў дзяцінстве любіла часопіс “Незнайка”. Там былі цікавыя красворды, рэбусы, загадкі і нават кулінарныя рэцэпты.

Юрый Гарбачоў:

— Раней чытаў шмат друкаванай прэсы: “Комсомольская правда”, “Советская Белоруссия”, “На страже”, “Асіповіцкі край“ і гэтак далей. Зараз інфармацыю любой тэматыкі можна знайсці ў інтэрнэце, ды і на рабоце ёсць газеты па падпісцы. Інтарэсы рознабаковыя, аднак больш за ўсё падабаецца спорт. На мой погляд, найлепшае спартыўнае выданне — “Прессбол”. У ім не толькі апісваецца падзея, але і вядзецца аналіз матчаў. Таксама ёсць цікавыя артыкулы пра дзеячаў культуры ў “СБ”. У “АК“ люблю матэрыялы пра гісторыю раёна, вершы. Увогуле чытаю з дзяцінства. Памятаю, бацькі выпісвалі мне газету “Пионерская правда”, з якой было цікава даведацца пра падзеі ў лагеры-мары “Артэк” і некаторыя гістарычныя факты. Яшчэ любіў часопіс “Планета”. Зараз жа прэсу не выпісваю, але час ад часу набываю друкаваныя выданні ў кіёсках “Саюздруку”. Амаль у кожнай газеты ці часопіса ёсць сайт, дзе размяшчаюцца артыкулы, таму лічу, што можна абысціся без падпіскі.

Людміла Стэльмах:

— Выпісваю “СБ”, а сын — “Железнодорожник Белоруссии” і “раёнку“. Чытаю амаль усё: пра людзей, навіны раёна, аб’явы. У інтэрнэце, канечне, заўсёды шмат інфармацыі і яна больш аператыўная, але прэсу чытаць зручней, і вочы не так стамляюцца. Ды і прыемна, калі газета сама да цябе “прыходзіць”.

Упершыню друкаваныя СМІ ўбачылі свет некалькі стагоддзяў таму. Потым з’явіліся радыё і тэлебачанне. Але ні першае, ні другое, нягледзячы на сваю папулярнасць і даступнасць, не змаглі замяніць газеты ці часопісы. Зараз час інтэрнэту, але, безумоўна, друкаванае слова заўсёды знойдзе свайго чытача.

Последние новости

Власть

“Пришло время собирать камни, чтобы строить наш храм”. От чего Лукашенко защищал Беларусь на рубеже 2000-х

10 сентября 2025
Читать новость
Культура

Что посмотреть на неделе в Осиповичах? Афиша кинотеатра «Родина»

10 сентября 2025
Читать новость
Общество

Педагоги на страже правопорядка. Руководство Осиповичского РОВД на днях чествовало педагогических работников, способствовавших раскрытию преступления и пресечению правонарушений

10 сентября 2025
Читать новость
Общество

Захаваць назапашанае. У бягучым годзе па дзяржзаказе Асіповіцкаму вытворчаму ўчастку ААТ “Бабруйскі камбінат хлебапрадуктаў” неабходна закласці на захоўванне 29 780 тон зерня

10 сентября 2025
Читать новость
Общество

Как насчет грибалки? Экофестиваль “Тихая охота” пройдет на Осиповичской земле 13-14 сентября

10 сентября 2025
Читать новость
Общество

Гороскоп на 10 сентября для всех знаков зодиака

10 сентября 2025
Читать новость

Рекомендуем