О работе в ООО «Осиповичигазстрой» рассказывает Ирина Жордочкина

О работе в ООО «Осиповичигазстрой» рассказывает Ирина Жордочкина

Каб заказчык застаўся задаволены

Ірына Жордачкіна працуе інжынерам у ТАА “Асіповічыгазбуд”

За плячыма мае сярэднюю спецыяльную і вышэйшую адукацыю па спецыяльнасці “прамысловае і грамадзянскае будаўніцтва”. Вопыту набіралася ў вытворча-тэхнічным аддзеле “Райсэрвіса”, дзе, пачынаючы з інжынернай, дайшла да пасады начальніка аддзела па капітальным рамонце. Так што ў калектыў “газбудаўцаў” увайшла ўжо добра падрыхтаваным спецыялістам.

— Спецыфіка работы ў гэтай арганізацыі крыху іншая, чым у папярэдняй, — гаворыць Ірына Васільеўна. — Таму асвойваць некаторыя нюансы дапамагалі калегі: начальнік ПТА Данута Гулік і яе намеснік Мікалай Андрыевіч. Але і мне ёсць чым падзяліцца, калі ўзнікаюць сітуацыі, па якіх маю набытыя падчас ранейшай працы веды. Люблю выязджаць на будаўнічую пляцоўку, назіраць за тэхналагічным працэсам. Гэта дадае практыкі, і, калі садзішся за чарговы праект, наглядна ўяўляеш, як усё будзе выглядаць на самой справе. Імпануе, што аб’екты не падобныя адзін на адзін. Хаця на першы погляд падаецца, што ўсё аднолькавае: капанне траншэй, мантаж труб. Аднак, калі разабрацца, то і грунт іншы, і пагодныя ўмовы адрозніваюцца, і працягласць пракладваемых сетак. Гэта трэба абавязкова ўлічваць, каб атрымалася якасна і своечасова і заказчык застаўся задаволены. Менавіта такі падыход да работы не толькі інжынернай службы, але і ў цэлым нашых спецыялістаў, прыносіць поспех прадпрыемству.

Ніна ВІКТОРЧЫК.

n.viktorchik@gzt-akray.by

 

Последние новости

Общество

На Асіповіччыне ўручылі «Бацькаву кашулю»

17 сентября 2026
Читать новость
Общество

Горячая линия по вопросам соблюдения нанимателями требований законодательства об охране труда

17 сентября 2026
Читать новость
Власть

Лукашенко: День народного единства символизирует национальное достоинство и историческую справедливость

17 сентября 2026
Читать новость
Здравоохранение

О профилактике острых респираторных инфекций

17 сентября 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп для всех знаков на 17 сентября

17 сентября 2026
Читать новость
Общество

«Вместе мы — сила: осиповичане о значении Дня народного единства

17 сентября 2026
Читать новость

Рекомендуем