Новыя назначэнні

Новыя назначэнні

bank

Знаёмцеся: дырэктар Цэнтра банкаўскіх паслуг № 722 філіяла № 703 у г. Асіповічы
ААТ “Ашчадны банк “Беларусбанк” Аляксандр Мікалаевіч Падлужны.
Нарадзіўся ў 1970 годзе ў г. Горкі Магілёўскай вобласці. Пасля завяршэння вучобы ў школе з сярэбраным медалём стаў студэнтам Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі, дзе набываў веды на эканамічным факультэце па спецыяльнасці “эканоміка і арганізацыя вытворчасці ў галінах АПК”. З 1993 года працаваў галоўным эканамістам у аграгандлёвым прадпрыемстве “Горацкае”.
Сумесны шлях з “Беларусбанкам” распачаў у 2002 годзе ў аперацыйным аддзеле філіяла № 708 г. Горкі. Глыбокаму веданню абранай справы садзейнічала і праца ў аддзеле карпаратыўнага бізнесу, у фінансава-эканамічнай службе. Банкаўскую адукацыю Аляксандр Мікалаевіч атрымліваў на базе Палескага дзяржаўнага ўніверсітэта ў Пінску.
У 2011 годзе Падлужны быў пераведзены на пасаду намесніка дырэктара ЦБП № 727 г. Чэрыкава, а праз год — дырэктара ЦБП № 713 г.п. Краснаполле.
Любіць займацца спортам і нямала вольнага часу аддае гэтаму занятку.
Важным у жыцці чалавека лічыць яго пазітыўныя адносіны да рэчаіснасці. Рухацца наперад дазваляе пастаноўка канкрэтнай мэты: чалавек павінен выразна ведаць, куды ён ідзе і для чаго яму гэта патрэбна. Якраз мэтанакіраванасць і спагада да людзей дазваляюць Аляксандру Мікалаевічу добра ладзіць са сваім калектывам.

Последние новости

Общество

На Асіповіччыне ўручылі «Бацькаву кашулю»

17 сентября 2026
Читать новость
Общество

Горячая линия по вопросам соблюдения нанимателями требований законодательства об охране труда

17 сентября 2026
Читать новость
Власть

Лукашенко: День народного единства символизирует национальное достоинство и историческую справедливость

17 сентября 2026
Читать новость
Здравоохранение

О профилактике острых респираторных инфекций

17 сентября 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп для всех знаков на 17 сентября

17 сентября 2026
Читать новость
Общество

«Вместе мы — сила: осиповичане о значении Дня народного единства

17 сентября 2026
Читать новость

Рекомендуем