Начальнік вакзала Асіповічы Аксана Кузняцова

Нарадзілася ў 1983 годзе ў вёсцы Замошша. Скончыла Верайцоўскую сярэднюю школу, а затым Мінскі тэхналагічны тэхнікум па спецыяльнасці “бухгалтарскі ўлік”.
Пра работу на чыгунцы, дзе працавалі яе дзядуля і цётка, Аксана марыла з дзяцінства. Таму ў 2013 годзе прыйшла на вакзал. Спачатку працавала касірам білетным (раз’язным) на напрамку Асіповічы-Градзянка, а праз год стала білетным касірам 6 разраду. Паступіла вучыцца ў Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт транспарту.
У 2020 годзе была пераве-дзена на пасаду дзяжурнага памочніка начальніка вакзала. Напрыканцы 2021 года Аксану Мікалаеўну прызначылі начальнікам вакзала.
У яе абавязкі ўваходзіць забеспячэнне бесперапыннай і бездакорнай работы вакзала, бяспекі пасажыраў, своечасовага прыёму і адпраўлення цягнікоў.
Муж Андрэй таксама чыгуначнік, працуе ў дыстанцыі пуці аператарам дэфектаскопнай цялежкі. Сын Мікіта вучыцца ў 9 класе СШ № 1. У вольны час, якога няшмат, бо жанчына яшчэ працягвае вучобу, займаецца вязаннем, а таксама до-глядам архідэй, якіх мае каля чатырох дзясяткаў. З задавальненнем разам з сям’ёй наведвае малую радзіму, дзе жывуць яе родныя.