Начальнік разлікова-даведачнага цэнтра г. Асіповічы КУП “Магілёўскі абласны цэнтр інфармацыйных сістэм” Кірыл СТУКАЛАЎ

Начальнік разлікова-даведачнага цэнтра г. Асіповічы КУП “Магілёўскі абласны цэнтр інфармацыйных сістэм” Кірыл СТУКАЛАЎ

Нарадзіўся ў горадзе Табольску ў 1979 годзе. У васьмігадовым узросце разам з бацькамі пераехаў у Асіповічы. Скончыў СШ № 4, а затым юрыдычны факультэт Беларускага інстытута правазнаўства.

Працоўную дзейнасць пачаў у 2003 г. на кансервавым заводзе ў якасці юрыста. Затым 3 гады працаваў на аналагічнай пасадзе ў ААТ “Гандаль” і столькі ж — інжынерам па арганізацыйных і жыллёвых пытаннях філіяла “Асіповіцкае ўпраўленне магістральных газаправодаў” ААТ “Газпрам трансгаз Беларусь”.

З 2009 г. працаваў юрысконсультам КДУП “Адзіны разліковы цэнтр”, які сёлета быў рэарганізаваны ў разлікова-даведачны цэнтр г. Асіповічы КУП “МАЦІС”. Нядаўна Кірыл Віктаравіч узначаліў гэтую ўстанову.

Функцыі РДЦ засталіся тыя ж, што і ў арганізацыі-папярэдніка: налічэнне платы за жыллёва-камунальныя паслугі і спагнанне запазычанасцей, а таксама выдача даведак грамадзянам. Новы кіраўнік плануе і далей надзяляць шмат увагі своечасовасці аплаты паслуг і правядзенню інфармацыйна-тлумачальнай работы з насельніцтвам.

Последние новости

Общество

На Асіповіччыне ўручылі «Бацькаву кашулю»

17 сентября 2026
Читать новость
Общество

Горячая линия по вопросам соблюдения нанимателями требований законодательства об охране труда

17 сентября 2026
Читать новость
Власть

Лукашенко: День народного единства символизирует национальное достоинство и историческую справедливость

17 сентября 2026
Читать новость
Здравоохранение

О профилактике острых респираторных инфекций

17 сентября 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп для всех знаков на 17 сентября

17 сентября 2026
Читать новость
Общество

«Вместе мы — сила: осиповичане о значении Дня народного единства

17 сентября 2026
Читать новость

Рекомендуем