Начальнік аддзялення па грамадзянстве і міграцыі Алена Голуб

Начальнік аддзялення па грамадзянстве і міграцыі Алена Голуб

Старшы лейтэнант Алена Голуб — начальнік аддзялення па грамадзянстве і міграцыі і — адзіная жанчына сярод начальнікаў аддзяленняў Асіповіцкага РАУС.

У жыцці Алены шмат «зігзагаў лёсу»: вучылася на выкладчыка фізкультуры і інструктара-метадыста фізічнай рэабілітацыі — апынулася фельчарам у медвыцвярэзніку, планавала працаваць у аддзеле кадраў РАУС — стала інспектарам аддзялення па грамадзянстве і міграцыі.

golyb

— Не шкадуеце, што памянялі медыцынскі халат на міліцэйскія пагоны?

— Калі прапанавалі прайсці паўгадавыя курсы перападрыхтоўкі ў навучальным цэнтры МУС і стаць афіцэрам міліцыі, пагадзілася адразу. А чаму не? У 2009 годзе жанчына-міліцыянер ужо не была ў навіну, ды і многія супрацоўнікі, праца аддзела знаёмыя: маці больш за 20 гадоў узначальвала фінансавую частку. Праўда, без пагон. У пэўным сэнсе ў нас — жаночая міліцэйская дынастыя…

— Небылірасчараваныя, калізаместаддзелакадраўадправілісяўад-дзяленне па грамадзянстве і міграцыі?

— Можа — толькі спачатку. Ужо праз пару месяцаў зразумела, што тут даведваюся новае аб іншых дзяржавах, заканадаўстве, рэжыме ўезду і знаходжання ў іх, маю зносіны з людзьмі, магу аказаць рэальную дапамогу.

— Чым увогуле займаецца аддзяленне?

— Функцый шмат: выдача дазволаў на пастаяннае пражыванне замежным грамадзянам і асобам без грамадзянства, афармленне часовага пражывання, выдача віз, запрашэнняў, спецдазволаў на права разавай рэалізацыі тавараў на рынку для замежнікаў і многае іншае.

— І як ідуць справы з міграцыяй у раёне?

— У мінулым годзе на ПМЖ прыбыло 113 чалавек з краін СНД і Прыбалтыкі, Турцыі, Сербіі, ЗША, з’ехала 27, дэпартавана за незаконнае знаходжанне на тэрыторыі РБ 6 чалавек. Думаецца, сёлета прырост насельніцтва за кошт міграцыі будзе яшчэ вышэй.

— Праца, уасноўным, кабінетная. Аў «поле» выходзіце? Ціжанчынтуды не адпраўляюць?

— І ў «поле» на ўзмацненне аховы выходзім, і зброяй валодаем, і спартыўныя нарматывы выконваем, і ў працяглыя камандзіроўкі ездзім. У маі рушу ў Мінск аказваць дапамогу ў рэгістрацыі замежных грамадзян, якія прыедуць на чэмпіянат свету па хакеі. Мы роўныя сярод роўных, патуранняў няма.

— А як муж ставіцца да таго, што жонка носіць пагоны?

— У нашай сям’і гэтым ганарацца: нават мой васьмігадовы сын Арцём марыць быць, як… мама, — усміхаецца Алена. — Так што, магчыма, дынастыя працягнецца. А дома я проста жонка і маці. Як і любая жанчына…

Алена ЛЕПЛЯНІНА-КУБАР.

Последние новости

Общество

Шестеро пострадавших в ДТП в Осиповичском районе выписаны из военного госпиталя

29 июля 2026
Читать новость
Культура

Что посмотреть на неделе в Осиповичах?

29 июля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп для всех знаков на 29 июля

29 июля 2026
Читать новость
Актуальнае

Куда пойти работать в Осиповичском районе?

28 июля 2026
Читать новость
Интервью

Жыхарка Асіповіцкага раёна Сняжана Жуковіч была дэлегатам другога Усебеларускага народнага сходу

28 июля 2026
Читать новость
Сельское хозяйство

На асіповіцкіх палях сабрана пятая частка ўраджаю

28 июля 2026
Читать новость

Рекомендуем