Заслужаная перамога асіповіцкіх чыгуначнікаў

Заслужаная перамога асіповіцкіх чыгуначнікаў

На вакзале станцыі Асіповічы працуюць сапраўдныя прафесіяналы. Пацвярджэнне — вынік спаборніцтваў, якія нядаўна прайшлі ў пасажырскай гаспадарцы чыгуначнай магістралі. Сярод прадстаўнікоў шасці аддзяленняў дарогі асіпаўчане занялі годнае месца: званне лепшых у сваёй прафесіі і тры «золата» заваявалі дзяжурны памочнік начальніка вакзала Святлана Доўнар, білетны касір па афармленні праязных дакументаў на цягнікі з ненумераванымі месцамі Наталля Ахрамук і багажны касір Алена Крундзікава.

Elena-Krundikova-osipovichi-zhd

— Перамога — гэта заўсёды прыемна, асабліва калі ішоў да яе доўга, — распавядае Алена, якая ўдзельнічала ў спаборніцтве ўжо ў трэці раз. — Касірам багажным — менавіта так правільна завецца пасада — пачала працаваць у 2008 годзе, і праз два гады атрымала першую прафесійную ўзнагароду: на конкурсе работнікаў пасажырскай гаспадаркі Магілёўскага аддзялення ў сваёй намінацыі заняла першае месца. Лепшай у аддзяленні станавілася яшчэ двойчы, а вось перамогу на спаборніцтвах у сталіцы заваявала толькі цяпер. Менавіта заваявала, бо спаборнічаць прыйшлося з прыёмаздатчыкамі, чый круг абавязкаў шырэй, чым у касіраў багажных, і некаторыя асаблівасці іх працы ведаю толькі ў тэорыі. Але, як гаворыцца, хто працуе, таму і шанцуе: каб падрыхтавацца да падобнага конкурсу сапраўды трэба старанна працаваць, бо дакументацыі шмат і ўсю яе трэба ведаць дасканала. Вельмі ўдзячная за дапамогу і падтрымку загадчыку білетных кас Галіне Камейка, за плячыма якой не толькі вялікі вопыт работы, але і дзве перамогі ў рэспубліканскіх спаборніцтвах. Яна і прафесійнымі ведамі дзялілася, і, што не менш важна, дапамагла псіхалагічна правільна “настроіцца” на конкурс. Намаганні, памножаныя на вопыт, і далі вынік. Вядома, адчуваю гонар за ўсіх прадстаўнікоў вакзала станцыі Асіповічы. І лічу наша “золата” заслужаным.

На жаль, хутчэй за ўсё, гэта быў мой апошні конкурс у якасці касіра багажнага: навукова-тэхнічны прагрэс у пасажырскай гаспадарцы на месцы таксама не стаіць, і ў бліжэйшай будучыні працэс абслугоўвання пасажыраў будзе амаль цалкам аўтаматызаваны. Напрыклад, ужо з красавіка свае “корзины, картины, картонки” пасажыры будуць давяраць не багажнаму аддзяленню, а аўтаматычным камерам захоўвання. Але і калі касіраў багажных на нашым вакзале больш не будзе, з магістраллю расставацца не збіраюся: у дадатак да дыплома Гомельскага дзяржаўнага каледжа чыгуначнага транспарту вучуся па спецыяльнасці аператара ПЭВМ. Хто ведае, можа на наступным конкурсе давядзецца паспаборнічаць з калегамі за званне лепшай ужо ў новай якасці?

Елена ЛЕПЛЯНИНА-КУБАРЬ.

Последние новости

Общество

Гороскоп на 24 апреля для всех знаков Зодиака

24 апреля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 23 апреля для всех знаков Зодиака

23 апреля 2026
Читать новость
Культура

Что посмотреть на неделе в Осиповичах? Афиша кинотеатра «Родина»

22 апреля 2026
Читать новость
Власть

Филигранная точность на скорости 200 км/ч. Лукашенко показали возможности дронов и их операторов

22 апреля 2026
Читать новость
Власть

Лукашенко поручил ужесточить подготовку водителей в автошколах

22 апреля 2026
Читать новость
Происшествия

Неосторожность с огнем – причина пожаров

22 апреля 2026
Читать новость