Ілля Багдановіч: з павагай да зямлі, з надзеяй на лепшае…

Ілля Багдановіч: з павагай да зямлі, з надзеяй на лепшае…

Праца на зямлі ва ўсе часы лічылася ганаровай справай. А нарыхтоўка зерня для будучага бохана духмянага хлеба тым больш. Васямнаццацігадовага Iллю БАГДАНОВIЧА, які працуе ў філіяле “Белшына-агра” ААТ “Белшына” памочнікам камбайнера, захапляе не толькі сам працэс жніва. Прывабным яму падаецца і павага, якую ён убачыў у вачах сваіх бацькоў, і тэхніка, на якой працуе.

Ilya-Bogdanovich

Па словах маладога чалавека, ён з маленства цікавіцца разнастайнымі механізмамі і аўтамабілямі, і менавіта гэтым, па вялікім рахунку, і быў абумоўлены выбар працоўнага месца. Трэба адзначыць, што ў абавязкі памочніка камбайнера уваходзіць назіранне за работай машыны і дамалотам зерня, і таму інтарэс да тэхнікі вельмі дапамагае Iллі ў рабоце. На такі выбар таксама паўплываў і прыклад бацькі, які пачаў рабіць у сямнаццаць гадоў.

Не засталося па-за ўвагай маладога працаўніка і набыццё адукацыі. Iлля вучыцца ў Беларускай сельскагаспадарчай акадэміі на завочным аддзяленні па спецыяльнасці “інжынер”, а нядаўна таксама паспяхова скончыў аўташколу і атрымаў вадзіцельскія правы. Са слоў будучага інжынера, пасля заканчэння ВНУ, магчыма, паспрабуе рэалізаваць сябе і ў якой-небудзь іншай галіне.

Iлля імкнецца жыць не адным днём, з надзеяй глядзіць у будучыню і спадзяецца толькі на добрае. Яго жыццёвае крэда: “Усё, што ні робіцца — усё да лепшага”.

Ганна ШАРАМЕТ.

Последние новости

Профилактика

Новые штрафы за нарушение правил пересечения железнодорожных путей

11 июня 2026
Читать новость
Профилактика

Спрашивали — отвечаем: что грозит за купание в запрещенном месте?

11 июня 2026
Читать новость
Происшествия

Нетрезвые водители, нарушения перевозки детей и трагедия в Птушичах: сводка происшествий за неделю

11 июня 2026
Читать новость
Общество

Раслінны дэкор у гарадской прасторы

11 июня 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 11 июня для всех знаков Зодиака

11 июня 2026
Читать новость
Культура

Что посмотреть на неделе в Осиповичах? Афиша кинотеатра «Родина»

10 июня 2026
Читать новость

Рекомендуем