«Выбірай.BY!»

«Выбірай.BY!»

Моладзь — найважнейшы рэсурс развіцця краіны. Менавіта ад маладых грамадзян і іх выбару шмат у чым залежыць будучыня Беларусі.

Акрамя правядзення пікетаў і збору подпісаў, напярэдадні выбараў моладзь арганізоўвае адкрытыя дэбаты «Выбірай.by!», што закліканы даць магчымасць маладым людзям заявіць пра сваю жыццёвую пазіцыю.

Мэта адкрытых дэбатаў — фарміраванне актыўнай грамадзянскай пазіцыі, актывізацыя ўдзелу маладых беларусаў у грамадскім жыцці, стварэнне ўмоў для самарэалізацыі моладзі, развіцця агульнакультурнага кругагляду, уменне весці дыскусію і іншае. Прыняць удзел у адкрытых дэбатах могуць асобныя прадстаўнікі і каманды вучнёўскай, студэнцкай, працоўнай моладзі, актыў БРСМ і лідары маладзёжных аб’яднанняў і г.д.

Logotip-debatyi

Асноўная тэматыка дыскусійных пытанняў на адкрытых дэбатах заключаецца ў самой назве праекта — «ВЫБIРАЙ.BY!». Выбар моладзі — гэта стабільнасць і росквіт суверэннай Беларусі, асабісты ўдзел кожнага ў дынамічным развіцці краіны ў цэлым, жаданне і ўменне працаваць на карысць грамадства, рэалізацыя творчага і навуковага патэнцыялу, захаванне традыцый і памнажэнне культурнай спадчыны Беларусі.

Маладзёжны праект «Адкрытыя дэбаты «ВЫБIРАЙ.BY!» закліканы стаць адкрытай дыскусійнай пляцоўкай як для моладзі Беларусі, так і міжнароднай супольнасці. Пераможцы дэбатаў на кожным этапе становяцца ўдзельнікамі дэбатаў наступнага ўзроўню. Самыя актыўныя, яркія, крэатыўныя ўдзельнікі і каманды-пераможцы рэгіянальных этапаў дэбатаў прымуць удзел у агульнарэспубліканскіх адкрытых дэбатах.

Не забудзь паўдзельнічаць!

Последние новости

Профилактика

Новые штрафы за нарушение правил пересечения железнодорожных путей

11 июня 2026
Читать новость
Профилактика

Спрашивали — отвечаем: что грозит за купание в запрещенном месте?

11 июня 2026
Читать новость
Происшествия

Нетрезвые водители, нарушения перевозки детей и трагедия в Птушичах: сводка происшествий за неделю

11 июня 2026
Читать новость
Общество

Раслінны дэкор у гарадской прасторы

11 июня 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 11 июня для всех знаков Зодиака

11 июня 2026
Читать новость
Культура

Что посмотреть на неделе в Осиповичах? Афиша кинотеатра «Родина»

10 июня 2026
Читать новость

Рекомендуем