В Осиповичах избрали тех, кто представит район в областном Молодёжном парламенте

В Осиповичах избрали тех, кто представит район в областном Молодёжном парламенте

Прапанаваць карысныя для ўсіх ідэі, рэалізаваць праекты, знайсці аднадумцаў, пераймаць вопыт дзеючых дэпутатаў — усё гэта магчыма для членаў Маладзёжнага парламента пры раённым Савеце дэпутатаў. Днямі моладзь вырашыла выйсці на новы ўзровень: правялі сход, дзе вызначылі кандыдатуры тых, хто будзе прадстаўляць Асіповіччыну на абласным узроўні.

Адказная задача па выбары лепшых з лепшых легла на прадстаўнікоў Маладзёжнага парламента, дэпутатскага корпуса, райвыканкама, працоўных калектываў, райарганізацый БРСМ і «Белая Русь». Усяго права голаса меў     21 чалавек, а яшчэ частку прысутных абралі ў прэзідыум і кантралюючыя камісіі.

Старшыня прэзідыума старшы інспектар РАНС Раман Сярчэня прапанаваў абраць у абласны Маладзёжны парламент настаўніка гісторыі СШ № 3 Ілону Шпак. Дзяўчына — дэпутат райсавета дэпутатаў, удзельнічае ў экалагічным маладзёжным грамадскім аб’яднанні «Дзеля жыцця на Зямлі», майстар спорту Беларусі па баявым мастацтве Вьет Во Дао. Таксама паступіла прапанова з зала ўключыць у склад кандыдатаў мясцовага актывіста, выконваючага абавязкі першага сакратара райкама БРСМ Арцёма Рымара. Дарэчы, і Ілона, і Арцём уваходзяць у склад раённага Маладзёжнага парламента. У падтрымку кандыдатур выказаліся старшыня райсавета дэпутатаў Сяргей Сувееў і начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Ірына Раманчук. Упаўнаважаныя адзінагалосна прагаласавалі за абодвух маладых людзей. А напрыканцы парады і пажаданні Ілоне Шпак і Арцёму Рымару, якія цяпер будуць прадстаўляць асіповіцкую моладзь у вобласці, выказалі памочнік дэпутата Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Святланы Шутавай Віталь Кулакоў і дэпутат Магілёўскага аблсавета дэпутатаў Віталь Бродскі.

Марыя ТАЛЕЙКА.

m.taleiko@gzt-akray.by

Последние новости

Общество

На Асіповіччыне ўручылі «Бацькаву кашулю»

17 сентября 2026
Читать новость
Общество

Горячая линия по вопросам соблюдения нанимателями требований законодательства об охране труда

17 сентября 2026
Читать новость
Власть

Лукашенко: День народного единства символизирует национальное достоинство и историческую справедливость

17 сентября 2026
Читать новость
Здравоохранение

О профилактике острых респираторных инфекций

17 сентября 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп для всех знаков на 17 сентября

17 сентября 2026
Читать новость
Общество

«Вместе мы — сила: осиповичане о значении Дня народного единства

17 сентября 2026
Читать новость

Рекомендуем